Конкурс малых грантаў

Конкурс малых грантаў

Freedom House запрашае да ўдзелу ў конкурсе на фінансаванне і падтрымку грамадзянскіх ініцыятыў і інфармацыйных кампаній, скіраваных на вырашэнне праблемных пытанняў у Беларусі на лакальным і нацыяльнальным узроўнях.

Freedom House забяспечвае малымі грантамі ў памеры ад 3.500 да 10.000 долараў ЗША на падтрымку мэтанакіраваных праектаў, разлічаных на тэрмін рэалізацыі ад трох да шасці месяцаў. Заявы могуць закранаць любую праблему ці тэму са спектру, што ўяўляе важнасць у лакальным кантэксце, і імкнуцца да дасягнення наступных мэтаў:

  • Спрыяць развіццю публічнай дыскусіі і асвядомленасці адносна праблемных пытанняў на мясцовым і/ці нацыянальным узроўні ў Беларусі (да прыкладу, праблемы, звязаныя з экалогіяй, грамадскім здароўем, сферамі культуры, мастацтва, адукацыі і г.д.);
  • Заахвочваць грамадзянскую актыўнасць і валантэрства на лакальным і/ці нацыянальным узроўні.У межах гэтага конкурса заяўнікі маюць шырокі дыяпазон для дзейнасці па праекце, аднак заявы таксама будут ацэньвацца наступных крытэрыяў:
  • Яснае бачанне: абрысы лакальнай ці нацыянальнай праблемы ясна вызначаныя;
    Ажыццяўляльнасць: прадстаўлены падрабязны план уплыву непасрэдна на вырашэнне праблемы альбо рэалізацыю інфармацыйнай кампаніі, а яго ажыццяўленне магчымае ў пазначаны перыяд часу;
  • Партнёрства і ўлучанасць: праект спрыяе ўсталяванню новых партнёрскіх сувязяў і формаў супрацоўніцтва паміж патэнцыйнымі ўдзельнікамі, уключна ў маладзёвымі грамадскімі арганізацыямі, заснаванымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, незалежнымі СМІ, лідэрамі меркаванняў у сацыяльных медыя, прадстаўнікамі прыватнага бізнэсу, культурных суполак і г.д.;
  • Аўдыторыя і ахоп: праект прадугледжвае шырокі ўлучэнне грамадзянаў і прапануе метады дасягнення і ангажавання з мэтаю забяспечыць удзел разнастайных групаў;
    Патэнцыйнае ўздзеянне: праект уключае ў сябе непасрэднае ці апасродкаванае ўцягненне асобаў, адказных за прыняцце рашэнняў, з мэтаю забяспечыць устойлівыя перамены;
  • Інфармаванне: праект уключае акцэнтаваны кампанент інфармавання праз СМІ і сацыяльныя медыя.

Да ўдзелу запрашаюцца:

Некамерцыйныя арганізацыі, асацыяцыі, ініцыятывы, фонды і фізічныя асобы, якія дзейнічаюць у Беларусі. Ініцыятывы, суполкі і фізічныя асобы без афіцыйнай рэгістрацыі таксама маюць права падаваць заявы.

Урадавыя ці камерцыйныя ўстановы/інстытуцыі не могуць браць удзел у конкурсе.

Рашэнні аб адборы праектаў будуць прымацца па меры паступлення заяваў пачынаючы з верасня 2020 года.

Умовы:

Апошні тэрмін падачы заяваў:

Freedom House прымае заявы па меры паступлення ў перыяд з 15 жніўня 2020 года па 31 студзеня 2021 года.