Зварот “РАДА” ў сувязі з сітуацыяй пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

Зварот “РАДА” ў сувязі з сітуацыяй пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

Мы, саюз дваццаці сямі дэмакратычных моладзевых арганізацый Беларусі, створаны з мэтай кансалідацыі беларускіх моладзевых арганізацый грамадзянскай супольнасці дзеля прадстаўлення, прасоўвання і абароны агульных інтарэсаў, рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў і іншых канстытуцыйных правоў, прадстаўленыя кіруючым органам — Саветам “РАДА”, выступаем з наступнай заявай:

Мы — народ Рэспублікі Беларусь. Мы стаміліся ад пастаяннай хлусні і фальсіфікацый з вуснаў дзяржаўнай улады. Мы ведаем, што наш выбар скралі. Таму мы, народ Рэспублікі Беларусь, дзейнічаем дзеля аднаўлення справядлівасці і закона ў краіне любым даступным нам мірным спосабам.

Мы ўпэўненыя, што сапраўдныя лялькаводы і хлусы знаходзяцца ў Беларусі, а не за мяжой, як старанна спрабуе пераканаць нас Лукашэнка. Ён падманвае ўсіх нас — людзей, чыноўнікаў, міліцыю. Не заўсёды самастойна: мы бачым саўдзел дзяржаўных каналаў і газет, якім іншыя саўдзельнікі і саўдзельніцы з розных адміністрацый і камітэтаў перадаюць сцэнары рэпартажаў і відэа-запісы, каб ачарніць рэпутацыю нязручных ім людзей. А калі сфабрыкаваць справу не атрымоўваецца, то ў выкарыстанне ідуць шантаж і выкраданні. Гэткае беззаконне мы, народ Рэспублікі Беларусь, больш не трываем.

Доўгі час нас — народ Беларусі — пазбаўлялі права і магчымасці мірна і публічна выказваць сваё меркаванне У ЛЮБЫ ЧАС І З ЛЮБОЙ НАГОДЫ, не баючыся быць затрыманымі, атрымаць штрафы або калецтва. Зараз мы выйшлі на вуліцы, таму што нашы галасы на прэзідэнцкіх выбарах былі скрадзеныя, а вынікі галасавання сфальсіфікаваныя па папярэдняй змове групай асобаў. Таму мы не прызнаем вынікі гэтых выбараў і выказваем недавер ЦВК.

Мы выйшлі на вуліцы таксама і для таго, каб выказаць пратэст злачынным і непаважлівым словам і дзеянням прэзідэнта ў дачыненні да народа, асабліва падчас бягучай пандэміі каронавіруса. Мы на вуліцах з-за яго асабістага невуцтва і ўсіх тых, хто працуе на захаванне яго ўлады праз правакацыі, шантаж, сфабрыкаваныя абвінавачванні і крымінальныя справы, загадзя прапісаныя пратаколы участковых камісій.

Аднак, убачыўшы народнае абурэнне, маніпулятары Лукашэнкі вырашылі развязаць грамадзянскую вайну, кінуўшы супрацоўнікаў ворганаў унутраных спраў і іншых сілавых структур супраць уласнага народа, спадзяючыся раздушыць народную незадаволенасць. Але праз некалькі дзён, міліцыя разумее, што іх падманулі — на вуліцах не “праплочаныя з-за мяжы наркаманы”, а людзі, якія патрабуюць справядлівасці, павагі да правоў і роўнасці ўсіх перад законам, а асабістая адказнасць супрацоўнікаў сілавых структур і суды над імі ўжо блізка.

У сувязі з гэтым:

  • Мы, народ Рэспублікі Беларусь, адмаўляем у даверы кіраўнікам ЦВК, КДК і КДБ і патрабуем іх адстаўкі.
  • Мы патрабуем спыніць прымяненне гвалту і катаванняў супрацоўнікамі і супрацоўніцамі сілавых ведамстваў у адносінах да ўдзельнікаў і ўдзельніц мірных сходаў у Рэспубліцы Беларусь.
  • Мы патрабуем спыніць катаванні і неадкладна вызваліць усіх затрыманых на мірных сходах людзей, а рашэнні адміністрацыйных судоў над імі адмяніць.
  • Мы патрабуем сумленнага прызнання памылак і фальсіфікацый ЦВК, КДК і КДБ і неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення крымінальных спраў супраць іх.
  • Мы патрабуем стварыць міжведамасную грамадскую камісію, з уключэннем прадстаўнікоў і прадстаўніц МУС, Следчага Камітэта, праваабарончай кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя выбары”, а таксама ініцыятывы “Сумленныя людзі”, каб арганізаваць расследаванне ўсіх фактаў парушэнняў, якія былі знойдзены ў выбарчым працэсе.
  • Мы патрабуем стварыць міжведамасную грамадскую камісію, з уключэннем прадстаўнікоў і прадстаўніц МУС, Следчага Камітэта, Міністэрства аховы здароўя, праваабарончых арганізацый Беларусі, каб арганізаваць расследаванне ўсіх фактаў катаванняў і бесчалавечага стаўлення ў адносінах да затрыманых.
  • Мы патрабуем правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў не пазней за 15 лістапада 2020 года. Пры гэтым у якасці кандыдатаў і кандыдатак павінны быць дапушчаны ўсе, хто выканалі ўмовы выбарчага кодэкса, акрамя тых, чыя віна даказаная судом, а не паперкамі і даносамі. Галасаванне павінна праводзіцца толькі адзін дзень, без датэрміновага галасавання. Таксама павінны быць сфармаваныя новыя камісіі, дапушчаны ўсе зарэгістраваныя назіральнікі і назіральніцы ў любой колькасці, а місіі міжнародных назіральнікаў і назіральніц павінны быць запрошаныя ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі.
  • На перыяд да ўступлення ў паўнамоцтвы новага прэзідэнта палітычная ўлада ў краіне перадаецца Пераходнаму Ураду, які павінен быць сфармаваны з прадстаўнікоў і прадстаўніц усіх палітычных партый, якія выкажуць зацікаўленасць, і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі па прынцыпе: 1 арганізацыя/партыя – 1 прадстаўнік ці прадстаўніца. Дзяржаўныя каналы павінны ў прамым эфіры асвятляць працу Пераходнага Урада і даць час для выказвання меркавання ўсім палітычным сілам краіны.
  • Мы патрабуем ад Міністра ўнутраных спраў Караева Ю. Х. гарантаваць асабістую бяспеку ўдзельнікаў Пераходнага Урада і забяспечыць ім магчымасць бесперашкоднай работы па правядзенні новых прэзідэнцкіх выбараў.
  • Мы звяртаемся да Міністра абароны Хрэніна В. Г. у пераходны перыяд забяспечыць бяспеку краіны ад знешніх пагроз, у першую чаргу з боку ўсходняй мяжы.

Мы — народ Рэспублікі Беларусь, а народ не можа прайграць на выбарах!

Русская версия

Обращение Беларусского национального молодёжного совета “РАДА” в связи с ситуацией после президентских выборов в Беларуси.

Мы, союз двадцати семи демократических молодёжных организаций Беларуси, созданный с целью консолидации беларусских молодёжных организаций гражданского общества для представления, продвижения и защиты общих интересов, реализации права на свободу мирных собраний и иных конституционных прав, представленные управляющим органом — Советом “РАДА”, выступаем со следующим заявлением:

Мы — народ Республики Беларусь. Мы устали от постоянно звучащей из уст государственной власти лжи и фальсификаций. Мы знаем, что наш выбор украли. Потому мы, народ Республики Беларусь, действуем ради восстановления справедливости и закона в стране любым доступным нам мирным способом.

Мы уверены, что настоящие кукловоды и лжецы находятся в Беларуси, а не за границей, как старательно пытается убедить нас Лукашенко. Он обманывает всех нас — людей, чиновников_ц, милицию. Не всегда самостоятельно: мы видим соучастие государственных каналов и газет, которым другие соучастники и соучастницы из разных администраций и комитетов передают сценарии репортажей и видео-записи, чтобы очернить репутацию неугодных им людей. А когда сфабриковать дело не удаётся, то в ход идут шантаж и похищения. Такое беззаконие мы, народ Республики Беларусь, больше не потерпим.

Долгое время нас — народ Беларуси — лишали права и возможности мирно и публично выражать своё мнение В ЛЮБОЕ ВРЕМЯ И ПО ЛЮБОМУ ПОВОДУ, не боясь быть задержанными, получить штрафы или увечья. Сейчас мы вышли на улицы, потому что наши голоса на президентских выборах были украдены, а результаты голосования сфальсифицированы по предварительному сговору группой лиц. Потому мы не признаём результаты этих выборов и выражаем недоверие ЦИК.

Мы вышли на улицы также и для того, чтобы выразить протест преступным и неуважительным словам и действиям президента в отношении к народу, особенно во время продолжающейся пандемии коронавируса. Мы на улицах из-за его личного невежества и всех тех, кто работает на сохранение его власти через провокации, шантаж, сфабрикованные обвинения и уголовные дела, заранее прописанные протоколы участковых комиссий.

Однако, увидев народное негодование, манипуляторы Лукашенко решили развязать гражданскую войну, бросив сотрудников органов внутренних дел и других силовых структур против собственного народа, надеясь раздавить народное недовольство. Но спустя несколько дней, милиция понимает, что их обманули – на улицах не “проплаченные из-за границы наркоманы”, а люди, которые требуют справедливости, уважения прав и равенства всех перед законом, а личная ответственность сотрудников силовых структур и суды над ними уже близко.

В связи с этим:

  • Мы, народ Республики Беларусь, отказываем в доверии руководителям ЦИК, КГК и КГБ и требуем их отставки.
  • Мы требуем прекратить применение насилия и пыток сотрудниками силовых ведомств по отношению к участникам мирных собраний в Республике Беларусь.
  • Мы требуем прекратить пытки и немедленно освободить всех задержанных на мирных собраниях людей, а решения административных судов над ними отменить.
  • Мы требуем честного признания ошибок и фальсификаций ЦИК, КГК и КГБ и незамедлительного освобождения всех политических заключённых и прекращения уголовных дел против них.
  • Мы требуем создать межведомственную общественную комиссию, с включением представителей МВД, Следственного Комитета, правозащитной кампании “Правозащитники за честные выборы”, а также инициативы “Честные люди”, чтобы организовать расследование всех фактов нарушений, которые были отмечены в избирательном процессе.
  • Мы требуем создать межведомственную общественную комиссию, с включением представителей МВД, СК, Минздрава, правозащитных организаций Беларуси, чтобы организовать расследование всех фактов пыток и бесчеловечного отношения по отношению к задержанным. 
  • Мы требуем проведения новых президентских выборов не позднее 15 ноября 2020 года. При этом в качестве кандидатов должны быть допущены все, выполнившие условия избирательного кодекса, кроме тех, чья вина доказана судом, а не бумажками и доносами. Голосование должно проводиться только 1 день, без досрочного голосования. Также должны быть сформированы новые комиссии, допущены все зарегистрированные наблюдатели в любом количестве, а миссии международных наблюдателей должны быть приглашены в соответствии с международными договорами.
  • На период до вступления в полномочия нового президента политическая власть в стране передаётся Переходному Правительству, которое должно быть сформировано из представителей всех выразивших интерес политических партий и организаций гражданского общества Беларуси по принципу: 1 организация/партия – 1 представитель. Государственные каналы должны в прямом эфире освещать работу Переходного Правительства и предоставить время для выражения мнения всем политическим силам страны. 
  • Мы требуем от Министра внутренних дел Караева Ю. Х. гарантировать личную безопасность участников Переходного Правительства и обеспечить им возможность беспрепятственной работы по проведению новых президентских выборов.
  • Мы обращаемся к Министру обороны Хренину В. Г. в переходный период обеспечить безопасность страны от внешних угроз, в первую очередь со стороны восточной границы.

Мы – народ Республики Беларусь, а народ не может проиграть на выборах!