Развіццё моладзевай працы і ўдзелу моладзі ў аддаленых рэгіёнах

Рэспубліканская грамадская моладзевая арганізацыя “Грамадзянскі форум” сумесна з European Minority Youth Network запрашае беларускую моладзь прыняць удзел у міжнародным семінары “Развіццё моладзевай працы і ўдзелу моладзі ў аддаленых рэгіёнах” і пазнаёміцца з лепшымі методыкамі нефармальнай адукацыі.
Мэтай праекта з’яўляецца садзейнічанне грамадзянскаму ўдзелу і моладзевай актыўнасці з дапамогай развіцця моладзевай працы ў аддаленых рэгіёнах (абласныя гарады) і сельскіх раёнах.
Вы пазнаёміцеся з лепшымі практыкамі моладзевай працы суседніх краін, эфектыўнымі методыкамі нефармальнай адукацыі і натхніцеся на новыя праектныя ідэі!
На семінары вы зможаце:
- вывучыць такія паняцці як “дэмакратычная грамадзянскасць”, “Правы чалавека”, “моладзевы ўдзел” і як яны ўплываюць на грамадзянскую актыўнасць
- даведацца пра метады моладзевай працы і лепшыя методыкі нефармальнай адукацыі
- навучыцца ствараць моладзевыя планы дзеянняў, моладзевыя праекты і грамадскія кампаніі
- пазнаёміцца з досведам Расіі і Польшчы ў рэалізацыі моладзевых ініцыятыў
- стварыць каманду для рэалізацыі ўласнага лакальнага праекта ў вырашэнні грамадскай праблемы вашага горада
Для каго?
- беларускую моладзь ва ўзросце 18-30 гадоў
- якая пражывае / навучаецца ў рэгіёнах (абласныя, раённыя гарады і сельская мясцовасць)
- якая мае базавы вопыт моладзевай працы ці нефармальнай адукацыі
- матываваную не толькі атрымаць веды, але і падзяліцца імі
Што? Дзе? Калі?
Семінар пройдзе ў Віцебску (дакладнае месца паведамяць адабраным удзельнікам і ўдзельніцам) 21 – 26 кастрычніка 2020 г. 26 кастрычніка – дзень ад’езду, па дамоўленасці з арганізатарамі планаваць ад’езд можна ўвечары 25-га кастрычніка.
Арганізатары аплачваюць праезд (эканамічным відам транспарту) харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў і ўдзельніц. Узнос складае 20 беларускіх рублёў.
Рэгістрацыя на семінар па спасылцы. Дэдлайн — 23: 59, 3 кастрычніка.
Адабраныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць апавяшчэнне аб адборы не пазней за 10 кастрычніка.
Засталіся пытанні? Пішыце на [email protected].