Міжнародная Школа па Правах чалавека для моладзі
Міжнародная школа — гэта унікальная платформа для доступу да нефармальнай адукацыі, якая дае магчымасць узмацніць здольнасці праваабарончых арганізацый і ўсталяваць нефармальныя сувязі паміж моладдзю з розных краін, гатовай працаваць на абарону правоў чалавека.
Як адбываецца навучанне?
На працягу двух з паловай месяцаў з 12 кастрычніка па 25 снежня 2020 году каля 60 маладых праваабаронцаў з Украіны, Беларусі, Расіі, Грузіі, Арменіі і Сербіі прымуць удзел у інтэнсіўным анлайн-курсе па правах чалавека на базе платформы ILIA Online.
Найбольш матываваныя і актыўныя ўдзельнікі_цы, якія паспяхова завершаць анлайн-школу, змогуць прыняць удзел у афлайн сесіі летам.
Што далей?
Пасля праходжання адукацыйнага курса ўдзельнікі_цы з 6 краін-удзельніц атрымаюць неабходныя веды і сувязі для прыняцця далейшых мер па абароне правоў чалавека. Бфольш за тое, школа ўзмоцніць шанцы маладых праваабаронцаў супрацоўнічаць з Дамамі правоў чалавека ў якасці валанцёраў_к ці нават супрацоўнікаў_ц.
Што Вы атрымаеце ад удзелу ў Міжнароднай Школе?
- агульнае разуменне таго, што такое правы чалавека і чым яны адрозніваюцца ад усіх астатніх правоў
- глыбокае разуменне кантэксту сітуацыі з правамі чалавека, як мінімум у 6 краінах Еўропы
- уменне вырашаць кейсы, звязаныя з сітуацыяй у вашай краіне
- магчымасць задаваць пытанні і атрымліваць фідбэк
- веды, дзе можна атрымаць якасную і даступную адукацыю па правах чалавека і як прымяніць гэтыя ўменні на практыцы
- доступ да платформы для ўзаемадзеяння з актывістамі з розных краін у рамках практычных сумесных дзеянняў у інфармацыйных кампаніях па абароне праваабаронцаў
Для каго?
Для маладых людзей 18-30 год, якіх цікавіць тэма абароны правоў чалавека на розных узроўнях.⠀
Як патрапіць?
Запоўніць форму рэгістрацыі да 7 кастрычніка.
Больш пра праграму па спасылцы.