РАДА раскажа пра сітуацыю з правамі моладзі ў Беларусі
Сёння 12 кастрычніка РАДА прадставіць першы альтэрнатыўны універсальны перыядычны агляд (УПА) па правах моладзі ў Беларусі ў Савеце па правах чалавека ААН.
Універсальны перыядычны агляд (УПА) уяўляе сабой унікальны механізм агляду інфармацыі па правах чалавека ва ўсіх краінах-сяброўках ААН. УПА ўваходзіць у структуру Савета па правах чалавека і дае магчымасць кожнай краіне інфармаваць аб прадпрынятых ёю мерах з мэтай паляпшэння становішча ў галіне правоў чалавека, а таксама выконваць свае абавязацельствы ў гэтай сферы.
Гэты механізм забяспечвае абмеркаванне ўсіх пытанняў правоў чалавека, а таксама меркаванняў зацікаўленых груп.
Агляд праводзіцца на аснове наступных дакументаў:
- інфармацыя ад адпаведнай краіны, падрыхтаванай для агляду, якая можа мець форму “нацыянальнага дакладу”;
- інфармацыя, якая змяшчаецца ў дакладах незалежных спецыялістаў і спецыялістак, груп экспертаў і экспертак у галіне правоў чалавека, так званых спецыяльных працэдур, дамоўных органаў па правах чалавека, і іншых структур ААН;
- інфармацыя, прадстаўленая іншымі зацікаўленымі бакамі, у тым ліку няўрадавымі арганізацыямі і нацыянальнымі праваабарончымі ўстановамі.
Перадсесійныя інфармацыйныя сесіі ў рамках УПА прадастаўляе арганізацыям грамадзянскай супольнасці стратэгічную платформу для інфармацыйна-праваабарончай дзейнасці ў мэтах вырашэння праблем у галіне правоў чалавека, якія закранаюць пэўную краіну.
Даклад прадставіць міжнародны сакратар Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” — Лявон Марозаў.