6 тыдняў навучальнага году: ціск на студэнцтва
За мінуўшыя 6 тыдняў навучальнага году сяброўская арагнізацыя РАДА Задзіночанне беларускіх студэнтаў і Студэнцкая ініцыятыўная група сабралі сведчанні пра 177 затрыманых студэнтаў і студэнтак.
У шэрагу выпадкаў вынік затрымання невядомы, але як мінімум 32 чалавекі атрымалі адміністратыўнае пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, і як мінімум 26 чалавек – у выглядзе штрафаў.
Варта адзначыць, што хлапцоў затрымліваюць значна часцей, чым дзяўчат (122 супраць 55), і прысуджаюць ім содні часцей (45% верагоднасці супраць 30%).
Самым абуральным выпадкам затрымання стаў кейс Зміцера Мазура – студэнта БДУІР, якога выкралі каля ўніверсітэта, і прысудзілі спачатку 23 дні арышту, а пасля яшчэ 15. Агулам Зміцер правядзе за кратамі 38 дзён.
У сярэднім тэрміны арышту складаюць 12 дзён, а штрафы – 17,77 б.в. (459 BYN, каля 185 USD). Для параўнання мінімальная стыпендыя ў шэрагу ВНУ складае 77,08 BYN (каля 30 USD).
3 чалавеки сталі падследнымі ва ўгалоўных справах: Акіхіра Гаеўскі-Ганада, Марфа Рабкова і Анастасія Дудзіна.
Адміністратыўны ціск не быў асноўнай мэтай аналітыкі, але тым не менш былі атрыманыя паведамленні пра як мінімум 28 кейсаў, тры з якіх скончыліся адлічэннем.
Задзіночанне беларускіх студэнтаў разам з Студэнцкай ініцыятыўнай групай выступаюць супраць пераследу студэнцтва і асуджваюць усіх датычных да рэпрэсій.
Уся інфармацыя абнаўляецца кожны тыдзень (шукайце тут). Апошняе абнаўленне было 17/10/2020.
Калі вы сталі ахвярай рэпрэсій ці ведаеце пра кагосці, хто быў затрыманы, або на каго ціснулі – калі ласка, звяжыцеся з прадстаўніком праз тэлеграм. Ананімнасць гарантаваная.