Ператрус у Генеральнай сакратаркі РАДА Ганны Дапшэвічутэ
Прадстаўнікі Пастаўскага РАУС прыехалі прыкладна а 13 гадзіне дня і зайшлі ў яе дом, які знаходзіцца ў Віцебскай вобласці. Звонку стаяла адна машына міліцыі, а таксама легкавая машына на транзітных нумарах. Ператрус ці агляд – пакуль невядома, як невядома і тое, што менавіта інкрымінуюць.
Каля 15 гадзін ператрус скончыўся, канфіскавалі тэхніку. Ганну не забралі.
Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” – саюз моладзевых арганізацый Беларусі, створаны ў 1992 годзе. Ганна Дапшэвічутэ з’яўляецца Генеральнай сакратаркай, раней яна супрацоўнічала з таварыствам “Зялёная сетка” як івэнт-менеджарка.
Будзе абнаўляцца.