Probono.by шукае валанцёраў і валанцёрак

Набор новых людзей у каманду валанцёраў і валанцёрак Probono.by! Бліжэйшыя даты анлайн-сустрэч для знаёмства — 8 і 11 лістапада.
Probono.by — гэта інфармацыйны цэнтр ініцыятыў дапамогі пацярпелым. На сайце сабралі інфармацыю аб 300 ініцыятывах дапамогі. Гэта ўсё робіць каманда з больш 100 валанцёраў і валанцёрак, вы можаце далучыцца і дапамагаць разам ужо зараз!
Каго шукаюць?
- аператараў і аператарак кантакт-цэнтра
- юрыстаў і юрыстак
Што трэба рабіць?
Для аператараў і аператарак: прымаць і апрацоўваць звароты па тэлефоне і ў чатах, аказваць інфармацыйную падтрымку.
Для юрыстаў і юрыстак: абмяркоўваць кейсы звяртаюцца і дапамагаць з афармленнем дакументаў па шаблоне па прававых пытаннях.
Што важна?
- камунікабельнасць
- умець структураваць інфармацыю
- не баяцца карыстацца адмысловымі праграмамі
- пражыванне ў Мінску
- магчымасць валанцёрыць на зменах па 2-4 гадзіны ад 1 разу ў тыдзень
Як стаць валанцёрам ці валанцёркай?
- зарэгістравацца па спасылцы
- прайсці анлайн-навучанне
- прайсці афлайн-навучанне і ўключыцца ў рух
Валанцёрыць можна як афлайн, так і анлайн. Для добраахвотнікаў і добраахвотніц афлайн на месцы ёсць маскі, антысептыкі і распрацаваны пратакол кавіднай бяспекі.
Валанцёрства ў probono.by — гэта крутая каманда, магчымасць псіхалагічнай падтрымкі, спецыяльныя адукацыйныя трэнінгі для валанцёраў і валанцёрак і іншыя прыемныя рэчы, пра якія раскажуць пры сустрэчы!