Рэгістрацыя і фінансаванне НКА, новыя патрабаванні да фінансавай справаздачнасці
Асамблея НДА і Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend праводзяць інтэрактыўны анлайн-семінар “Рэгістрацыя і фінансаванне НКА, новыя патрабаванні да фінансавай справаздачнасці”, які пройдзе 29 студзеня (пятніца).
Семінар адбудзецца ў інтэрнэт-фармаце на платформе zoom.
Семінар складаецца з трох блокаў: на першыя два (базавыя пытанні рэгістрацыі і фінансавання НКА) арганізатары запрашаюць прадстаўнікоў і прадстаўніц ініцыятыў па стварэнні і рэгістрацыі новых арганізацый грамадзянскай супольнасці, на трэці — прадстаўнікоў і прадстаўніц ужо зарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў і фондаў.
У першым тэматычным блоку семінара будуць разгледжаны асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамерцыйных арганізацый і іх адрозненні ў прававым статусе і парадку рэгістрацыі згодна з заканадаўствам, якую форму выбраць, які алгарытм рэгістрацыі кожнай формы і з чаго пачаць.
Удзельнікам будзе прадстаўлена інфармацыя адносна парадку і практыкі рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, устаноў і фондаў. Асобна будуць прааналізаваны праекты заканадаўчых змен, якія рыхтюцца і якія могуць істотна змяніць ўмовы для рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў і ўстаноў.
У другім тэматычным блоку семінара будуць разгледжаны базавыя пытанні прававога рэгулявання фінансавых паступленняў для розных формаў некамерцыйных арганізацый, у тым ліку:
- якія ёсць крыніцы фінансавых паступленняў НКА па заканадаўстве
- ці магчыма прадпрымальніцкая дзейнасць НКА
- чым адрозніваецца афармленне ахвяраванняў ад грамадзян і бязвыплатная (спонсарская) дапамога ад беларускіх юрыдычных асоб
- як рэгулюецца атрыманне замежнага фінансавання ў выглядзе замежнай бязвыплатнай дапамогі і інш.
Трэці тэматычны блок семінара будзе накіраваны на пытанні справаздачнасці НКА, у прыватнасці — новым патрабаванням аб публічнай фінансавай справаздачнасці, якія былі ўведзеныя ў мінулым годзе і згодна з якім усе грамадскія аб’яднанні і фонды абавязаны да 1 сакавіка 2021 года апублікаваць свой фінансавы справаздачу.
Падчас семінара ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць магчымасць індывідуальных кансультацый па канкрэтных пытаннях, звязаных са стварэннем новых НКА альбо з прававым забеспячэннем фінансавання грамадскай дзейнасці і НКА.
Арганізатары семінару будуць рады вітаць на мерапрыемстве па адным прадстаўніку ці прадстаўніцы ад адной арганізацыі. У выпадку, калі колькасць заявак будзе больш колькасці месц на семінары, перавага будзе прадастаўлена ўдзельнікам ці ўдзельніцам, заяўкі якіх дэманструюць найбольшую зацікаўленасць у тэме семінара.
Семінар адбудзецца 29 студзеня, пачатак а 11:00, працягласьць да пяці гадзін. Падрабязная праграма семінара будзе даслана ўдзельнікам і ўдзельніцам дадаткова.
Каб падаць заяўку на ўдзел у семінары, трэба запоўніць анкету.
Крайні тэрмін падачы заявак на ўдзел у семінары 27 студзеня (серада), 15:00. Падцверджанне ўдзелу будзе адпраўлена ўдзельнікам і ўдзельніцам мерапрыемства 27 студзеня ўвечары.