Адукацыя ў Беларусі: што маем і што з гэтым рабіць
Офіс па адукацыі кабінета Святланы Ціханоўскай сумесна з «Сумленным універсітэтам» і Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў правядзе другую анлайн- дыскусію ў рамках серыі «Адукацыя для новай Беларусі». На гэты раз у фокусе — ідэалагізацыя беларускай адукацыі.
Дыктат дзяржаўнай ідэалогіі ў беларускай адукацыі — нароўні з забюракратызаванасцю і адсутнасцю аўтаноміі ў яго ўдзельні_ц — адна з ключавых праблем на шляху яго дэмакратызацыі. Так званая «дзяржаўная ідэалогія» прапагандуе безумоўную лаяльнасць дзейнаму рэжыму і вядзе да апатыі і крывадушнасці, цэнзуры ў даследчай і педагагічнай дзейнасці, да пасіўнага спажывання ведаў. Ажыццяўляецца гэтая прапаганда за кошт розных адукацыйных і выхаваўчых механізмаў на ўсіх узроўнях сістэмы адукацыі: ад дашкольнай да вышэйшай.
У першай частцы дыскусіі запрошаныя эксперт_кі разам з усімі ўдзельні_цамі паспрабуюць выявіць і ахарактарызаваць механізмы падтрымання ідэалагізацыі зместу і працэсаў навучання, а таксама прааналізаваць, якія веды, навыкі і каштоўнасці яны транслююць і фармуюць. У другой частцы мы прапануем сумесна абмеркаваць тыя практыкі, якія гэтым механізмам можна супрацьпаставіць ужо сёння.
27 студзеня | 18:30 (Мінск)
Рэгістрацыя да 23 студзеня па спасылцы.
Вынікі першай дыскусіі з гэтай серыі («карта праблем» беларускай адукацыі) шукайце па спасылцы.