Дашліце ліст ці паштоўку палітвязням бясплатна!

Дашліце ліст ці паштоўку палітвязням бясплатна!

Белпошта абвясціла акцыю 23 студзеня з нагоды “Дня ручнога ліста”:  у некаторых аддзяленнях паштовай сувязі можна будзе даслаць блізкім карэспандэнцыю без аплаты паштовых выдаткаў.

У Мінску акцыя будзе праходзіць з 15:00 да 17:00 на Галоўпаштамце па адрасе пр.Незалежнасці,10.

Поўны спіс аддзяленняў паштовай сувязі, дзе маюць намер арганізаваць акцыю, можна паглядзець на сайце «Белпошты».

Спіс адрасоў, на якія можна даслаць паштоўку ці ліст палітвязням шукайце тут.