Анлайн-праграма па грамадзянскім актывізме і лідарстве для моладзі Беларусі
“Хрысціянская Дэмакратычная партыя Нарвегіі” і “Нацыянальны дэмакратычны інстытут міжнародных адносін” адкрываюць набор на адукацыйную анлайн-праграму па грамадзянскім актывізме і лідарстве ў дэмакратычным грамадстве для моладзі Беларусі.
Праграма аб’ядноўвае ў сабе міжнародныя, універсальныя падыходы і вопыт грамадзянскага актывізму і практычныя навыкі.
Для каго
Калі табе ад 20 да 30 гадоў, ты жывеш у Беларусі, маеш невялікі досвед ці не маеш досведу грамадзянскай актыўнасці, але цікавішся пытаннямі пабудовы грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі, то гэтая школа 100% для цябе!
Навучанне будзе праходзіць анлайн, на рускай мове. Веданне англійскай мовы вітаецца.
Пра што
На анлайн-школе ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць базавыя веды аб асноўных прынцыпах пабудовы дэмакратычнага грамадства, а таксама па практычных навыках планавання мерапрыемстваў і грамадскіх праектаў.
Калі
Праграма прадугледжвае паўнавартасны ўдзел у адным з пяцідзённых анлайн-курсаў (5 дзён па 2-2, 5 гадзіны ў дзень). Ва ўдзельнікаў і ўдзельніц ёсць магчымасць выбраць зручныя даты для ўдзелу ў анлайн-школе. Школа пройдзе ў лютым і сакавіку 2021 г.
Графік мерапрыемстваў:
- 22 лютага (панядзелак) – 26 лютага (пятніца)
- 12 сакавіка (пятніца) – 16 сакавіка (аўторак)
- 19 сакавіка (пятніца) – 23 сакавіка (аўторак)
- 24 сакавіка (серада) – 28 сакавіка (нядзеля)
Трэнінгі будуць праходзіць у вячэрні час. Дакладны час паведамяць у лісце-пацверджанні вашага ўдзелу.
Заяўку на ўдзел можна запоўніць па спасылцы не пазней 15 лютага 2021 года (уключна). Вынікі адбору будуць вядомыя 2 сакавіка 2021 года.
Звярніце ўвагу: колькасць удзельнікаў і ўдзельніц на кожную са школ абмежавана, таму арганізатары і арганізатаркі аддадуць перавагу пры запісе на выбраныя даты тым, хто раней запоўніць заяўку. Запаўненне заяўкі зойме да 15 хвілін.
Дадатковыя пытанні арганізатарам і арганізатаркам можна задаць па электроннай пошце [email protected].