Група псіхалагічнай падтрымкі для ЛГБТК+
Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запускае групу псіхалагічнай падтрымкі для ЛГБТК+.
Група падтрымкі дасць вам магчымасць:
- апынуцца ў коле людзей, якія перажываюць сітуацыю, блізкую вашай
- дзяліцца сваімі пачуццямі, перажываннямі, думкамі
- казаць свабодна ў бяспечнай для сябе атмасферы
- атрымаць падтрымку і зрабіць першыя крокі, каб справіцца з крызісам
У рамках групы будзе праведзена 12 сустрэч працягласцю тры гадзіны. Сустрэчы будуць праходзіць у Мінску. Мы таксама гатовыя арганізаваць групу падтрымкі ў рэгіёнах, у залежнасці ад запытаў.
Фармат групы: да 12 чалавек.
Першая сустрэча адбудзецца ў сярэдзіне лютага.
Групу будзе весці фасілітатар_кі, якія маюць адпаведныя навыкі псіхалагічнай дапамогі і досвед працы з ЛГБТК+ кліент_камі.
Таксама ўдзельні_цы акрамя групы будуць мець магчымасць запытаць разавую індывідуальную кансультацыю з псіхатэрапеўт_кай.
Для таго, каб пакінуць заяўку, калі ласка, запоўніце анкету.
Дэдлайн падачы заявак — 10 лютага, 12.00.
Калі ў вас засталіся пытанні — пішыце на [email protected].