У Брэсце запускаюць бясплатную школу, дзе навучаць самаразвіццю і працы ў камандзе

У Брэсце запускаюць бясплатную школу, дзе навучаць самаразвіццю і працы ў камандзе

Хочаце рабіць дабро вакол, але не ведаеце з чаго пачаць? У Брэсце зноў запускаюць “Школу валанцёра” — праграму, дзе навучаць працаваць у камандзе, падрыхтуюць да валанцёрскай працы і раскажуць пра яе перавагі.

Што такое “Школа валанцёра”?

“Школа валанцёра” — праект АРР “Дзедзіч”, разлічаны на маладых і энергічных зумераў, у якіх гараць вочы на стварэнне новых актыўнасцей. Тут упарадкуюць і структуруюць вашу энергію, а самі вы зможаце знайсці аднадумцаў, гатовых хоць заўтра ў Брэсце арганізаваць пікнік «Афішы».

Каго шукаюць і што раскажуць?

Для школы шукаюць маладых людзей ад 16 гадоў: адказных і мабільных.

На трэнінгу (ён будзе адзін, але вельмі інтэнсіўны) распавядуць аб перавагах валанцёрства, магчымасці самаразвіцця, метадах працы. Таксама пазнаёмяць з няўрадавымі арганізацыямі Брэста і навучаць працы ў камандзе.

Калі пачатак?

У канцы лютага. Для зручнасці арганізатар_кі запланавалі тры трэнінгі ў розныя дні (27.02, 28.02, 08.03), таму можна выбраць найбольш зручны для сябе варыянт.

Трэнінгі правядуць запрошаныя эксперт_кі, крыху пазней пройдзе гульня “Біржа ідэй”. На ёй кожн_ай удзельні_цы падбяруць каманду і ў гульнявой форме дапамогуць адтачыць ідэю да ўзроўню фінальнай рэалізацыі.

Як запісацца ў школу?

Вельмі лёгка: толькі запоўніць гэтую форму.

Дэдлайн да 19 лютага.