Стажыроўка для маладых выпускнікоў і выпускніц у Прадстаўніцтве ЕС у Беларусі
Вы выпускні_ца, цікавіцеся міжнароднымі адносінамі? Вам цікава даведацца больш аб працы дыпламатычнай місіі і аб тым, як прадстаўніцтва ЕС прадстаўляе інтарэсы і каштоўнасці ЕС у Беларусі?
Стажыроўка тэрмінам да 6 месяцаў у аддзеле палітыкі, эканомікі, прэсы і інфармацыі Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, якая пачынаецца ў траўні 2021 года.
Аддзел палітыкі, эканомікі, прэсы і інфармацыі дэлегацыі адказвае за распрацоўку аналізу і рэкамендацый для штаб-кватэры, звязаных з:
- палітычнымі, сацыяльнымі і эканамічнымі падзеямі ў краіне, уключаючы пытанні, звязаныя з развіццём грамадзянскай супольнасці і становішчам у галіне правоў чалавека
- знешняй палітыкай і палітыкай бяспекі Беларусі, у тым ліку ў кантэксце Усходняга партнёрства
- публічнай дыпламатыяй — у тым ліку ў сферы культуры і эканомікі
- сектаральнымі пытаннямі, у прыватнасці якія тычацца гандлю і энергетычнай бяспекі
Стажор_ка будзе цалкам уцягнут_ая ў працу секцыі, атрымае непасрэднае ўяўленне аб дзейнасці ЕС у Беларусі і ўнікальную магчымасць зразумець знутры працу прадстаўніцтва ЕС у краіне.
Асноўныя задачы:
- збор дадзеных і аналіз сацыяльна-эканамічных паказчыкаў у краіне
- удзел ва ўнутраных і знешніх сустрэчах/мерапрыемствах
- садзейнічанне працы секцыі па меры неабходнасці, у тым ліку ў сувязі з інфармацыйнымі праектамі
- садзейнічанне ў правядзенні даследаванняў і справаздачнасці па ўнутраных пытаннях у Рэспубліцы Беларусь
- удзельнічаць і ўносіць свой уклад у падрыхтоўку і ажыццяўленне мерапрыемстваў па публічнай дыпламатыі Прадстаўніцтва ЕС
- садзейнічанне ў распрацоўцы і ўкараненні інфармацыйна-камунікацыйных прадуктаў
Кваліфікацыя або спецыяльныя патрабаванні:
- вышэйшая адукацыя ў галіне міжнародных адносін, паліталогіі, права, сацыялогіі, эканомікі або сумежных абласцях
- выдатныя веды англійскай мовы
- добрае веданне рускай мовы, веданне беларускай мовы было б перавагай
- добрыя аналітычныя і рэдактарскія навыкі
- цікавасць да ЕС і палітыцы суседства
- веданне інстытуцыйнай сістэмы і палітычнага ландшафту Рэспублікі Беларусь
- уменне працаваць у камандзе з увагай да дэталяў
Як падаць заяўку?
Кандыдат_кі павінны падаць заяўку на адрас электроннай пошты [email protected] і адправіць наступныя дакументы:
- Падрабязнае стандартнае рэзюмэ Europass curriculum vitae (CV) (рэзюмэ ў іншым фармаце разглядацца не будзе)
- суправаджальны ліст з апісаннем таго, чаму вы хочаце прыняць удзел у стажыроўцы ў ЕС
- бланк заявы
Калі ласка, у тэме вашага электроннага ліста адзначце: Funded Traineeship – Political, Economic, Press and Information Section.
Дэдлайн — 28 лютага.
Важная інфармацыя перад падачай заяўкі
Перад падачай заяўкі вам неабходна азнаёміцца з адмысловым сайтам, а таксама з агульнымі крытэрамі адбору на платную стажыроўку.
Кожн_ая абран_ая стажор_ка будзе атрымліваць штомесячны грант на пакрыццё выдаткаў на пражыванне. Усе выдаткі, звязаныя з паездкай унутры краіны пражывання, візай, страхоўкай, пражываннем, нясе стажор_ка.
Заяўкі ад кандыдата_к, якія не маюць права на ўдзел у конкурсе, разглядацца не будуць. Пасля ацэнкі ўсіх заявак з кандыдат_камі, уключанымі ў шорт-ліст, звяжуцца і запросяць на сумоўе. У выпадку, калі абран_ая кандыдат_ка не зможа прадставіць неабходныя дакументы, яе/яго кандыдатура будзе адхілена.