У Брэсце запускаюць новы YouTube-праект
АРР «Дзедзіч» запускае новы праект на YouTube «Няма месца». У ім будуць публікаваць аудыёпадкасты і відэатрансляцыі з крутымі беларускімі эксперт_камі ў сферы медыя, грамадзянскага актывізму і псіхалогіі. Першы выпуск ужо ў гэту нядзелю!
Што за праект і для каго?
Праект «Няма месца» не новы. Рабяты ўжо выпусцілі серыю падкастаў з цікавымі гасцямі, сярод якіх Юра Стыльскі, Аксана Гайко і Яўген Шчэрбач. Зараз арганізатар_кі запускаюць другі сезон праекта і выводзяць яго на YouTube.
«Няма месца» разлічаны на маладых берасцейцаў, у якіх гараць вочы на самаразвіццё і навучанне. На тых, хто разглядае грамадзянскі актывізм як спосаб мяняць горад і асяроддзе вакол сябе ў лепшы бок. Праект зацікавіць тых, хто думае аб сваёй кар’еры і не хоча праседжваць штаны ў пасіўных пошуках запаветных «папіццот».
Чаго чакаць ад праекту?
Арганізатар_кі правядуць 16 анлайн-сустрэч. Тэмы будуць выбіраць з улікам інтарэсаў аўдыторыі. Галоўны крытэр — яна павінна быць цікавай сярод моладзі і звязаная з самаразвіццём і асабістым ростам. Калі ў вас ёсць ідэі, каго б вы хацелі бачыць сярод спікера_к і якую тэму варта закрануць — пішыце ў каментарах пад відэа на YouTube Dzedzich Brest і ў адмысловым тэлеграм-чаце «Места лучше».
Сваімі сустрэчамі рабяты плануюць пазнаёміць удзельні_ц з грамадскімі арганізацыямі горада і іх прадстаўні_цамі. Таксама арганізатар_кі хочуць заматываваць будучых актывіста_к на генерацыю новых ідэй і праектаў, якія яны змогуць рэалізаваць у будучыні.
«Няма месца» дапаможа маладым людзям паглыбіцца ў грамадскае жыццё горада і краіны і паспрабуе вывесці патэнцыйныя актывы з пандэмійнай спячкі.
Як гэта будзе выглядаць і калі пачатак?
Усе сустрэчы (аудыёпадкасты і відэастрымы) запланаваны ў анлайн-рэжыме. У кожным выпуску будзе ўдзельнічаць тры чалавекі: вядоўца і два госця: эксперт_ка і прадстаўні_ца адной з НДА горада.
Сярод тэм эфіраў: трансфармацыя беларускага грамадства 2020, прапаганда і фэйкі ў журналістыцы, бюджэтныя падарожжы падчас пандэміі, бодзіпазітыў і клопат пра сябе.
Першы эфір пройдзе ўжо ў гэтую нядзелю, 7 лютага ў 18:00. На ім разам з псіхалагіняй Вольгай Сабаткоўскай і нутрыцыёлагам Ганнай Беляніцай вядоўца абмяркуе, як беларусу выйсці з дэпрэсіі. Пагавораць пра траўмы і змены ў людзях пад уплывам падзей у краіне і дадуць карысныя парады, як падлячыць душу і цела.
Глядзіце эфір па спасылцы.
За анонсамі наступных сустрэч сачыце ў тэлеграм-чаце «Места лучше». Там жа можна прапаноўваць свае тэмы для абмеркавання.