Заява “РАДА” ў сувязі з крымінальным пераследам студэнцтва і палітычнымі рэпрэсіямі грамадзян Рэспублікі Беларусь

Заява “РАДА” ў сувязі з крымінальным пераследам студэнцтва і палітычнымі рэпрэсіямі грамадзян Рэспублікі Беларусь
Крыніца: Тэлеграм ЗБС

12 лістапада прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь пачалі праверку ў дачыненні да прыхільнікаў і прыхільніц студэнцкай арганізацыі «Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў», а таксама іншых актыўных студэнтак і студэнтаў. У офісе арганізацыі, а таксама кватэрах і пакоях інтэрнатаў маладых людзей прайшлі ператрусы. У выніку ў іх канфіскавалі тэхніку: кампутары, мабільныя тэлефоны і дакументы. Агулам па гэтай справе былі затрыманы і абвінавачаны 12 чалавек: 10 студэнтак і студэнтаў, 1 выкладчыца і 1 выпускніца — сяброўка асноўнага складу Каардынацыйнага Савета.

Больш чым праз паўгады, якія 12 чалавек правялі за кратамі, 14 траўня пачнецца судовы разгляд “студэнцкай справы”, у якой абвінавачанымі з’яўляюцца: Яна Арабейка, Алана Гебрэмарыям, Ксенія Сырамалот, Кася Будзько, Глеб Фіцнер, Анастасія Булыбенка, Ілля Трахтэнберг, Ягор Канецкі, Вікторыя Гранкоўская, Марыя Каленік, Таццяня Якельчык, Вольга Філатчанкава. Усе яны прызнаны палітычнымі зняволенымі.

Ім інкрымінуюць “арганізацыю са жніўня па лістапад 2020 году ў Мінску групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і звязаны з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне работы ўстаноў і транспарту”.

Прайшло паўгода з моманту надыходу «Чорнага чацвярга» — дня самых жорсткіх рэпрэсій у дачыненні да беларускага студэнцтва. «Чорны чацвер» — агульная плата за тое, што студэнцтва не змірылася з беззаконнем і бяспраўем у краіне.

Мы лічым, што гэтыя затрыманні, таксама як крымінальны і адміністрацыйны пераслед людзей з траўня 2020, з’яўляюцца палітычна матываванымі і парушаюць свабоды і правы, гарантаваныя Міжнародным пактам аб грамадскіх і палітычных правах і Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Мы разглядаем гэтыя дзеянні як працяг наступу дзяржаўных органаў супраць моладзі і моладзевага сектару і нагадваем, што правы чалавека не з’яўляюцца ўнутранымі справамі краіны.

У сувязі с гэтым Савет “РАДА” выступае з наступнай заявай: