Даследуем даступнасць разам!
Цэнтр “Жывая Бібліятэка” у партнёрстве з Беларускім нацыянальным моладзевым саветам “РАДА” запускае даследаванне даступнасці публічных мерапрыемстваў і прастор для розных груп людзей.
Наша мэта – зразумець, якім павінна быць асяроддзе, якое дазваляе ўсім людзям незалежна ад іх індывідуальных асаблівасцей рэалізоўваць свае інтарэсы і патрэбы ў зносінах, правядзенні вольнага часу, доступе да культуры і адукацыі.
Даследаванне праводзіцца ў фармаце збору ананімных адказаў на анлайн-апытанні для ўсіх зацікаўленых бакоў:
- арганізатары і арганізатаркі публічных мерапрыемстваў (анкета)
- уладальнікі і ўладальніцы публічных прастор (анкета)
- наведвальнікі і наведвальніцы публічных мерапрыемстваў і прастор, якія адносяцца да розных групах насельніцтва (анкета)
Калі вы бачыце сябе сярод пералічаных аўдыторый і хочаце, каб вашыя патрэбы ўлічваліся пры арганізацыі мерапрыемстваў, то праходзіце па адпаведнай спасылцы для запаўнення анкеты.
Апытанні ананімныя! Усе атрыманыя дадзеныя будуць выкарыстоўвацца толькі ў абагульненым выглядзе. Запаўненне анкеты зойме ў вас каля 15-20 хвілін.
Дэдлайн для запаўнення апытанняў – 31 траўня 2021 года.
Будзем удзячныя Вам за ўдзел у даследаванні!
Ведаеце тых, каму магло б быць цікава прыняць удзел у даследаванні? Смела дзяліцеся з імі гэтым анонсам! Мы будзем удзячныя за дапамогу ў распаўсюджванні інфармацыі аб нашым даследаванні!
Па ўсіх пытаннях, якія тычацца дадзенага даследавання, вы можаце звяртацца да каманды Цэнтра “Жывая Бібліятэка” па пошце [email protected].