Што цікава моладзі?
![Што цікава моладзі?](https://rada.fm/wp-content/uploads/2021/06/apytanne.png)
Беларуcкі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” – гэта добраахвотны саюз беларускіх моладзевых арганізацый. Мы працуем для таго, каб узмацніць моладзевыя арганізацыі Беларусі, зрабіць іх голас і голас моладзі чутным, уплываць на прыняццё рашэнняў у моладзевай палітыцы.
![](https://rada.fm/wp-content/uploads/2021/06/zvarotnaya-suvyaz-—-kopiya-2.png)
Нам важна разумець каштоўнасці моладзі, чым яна жыве, што яе хвалюе, да чаго імкнецца.
Запоўніце, калі ласка, невялікую анкету, вашы адказы дапамогуць зразумець, якую менавіта інфармацыю хоча атрымліваць моладзь і як РАДА можа ў гэтым дапамагчы.
Нам важна, каб моладзь ведала пра адукацыйныя магчымасці, развівалася, атрымлівала інфармацаю, якая яе хвалюе. Вашы адказы таксама дапамогуць зразумець, якімі тэмамі цікавіцца моладзь і з якімі складанасцямі сутыкаецца.
Час на запаўненне анкеты – 3-5 хвілін.