Likes for the better! Digital female empowerment
Мэта праекта – падвысіць дасведчанасць аб гендарнай няроўнасці ў інтэрнэце і пашырэнне магчымасцей маладых жанчын з Арменіі, Беларусі, Грузіі і Германіі, каб рухацца больш упэўнена ў сацыяльных медыя, удзельнічаць больш інтэнсіўна ў грамадскім дыскурсе ў інтэрнэце і стаць лідаркамі меркавання.
Праект будзе складацца з некалькіх этапаў:
- Уводны семінар (толькі для беларускіх удзельніц).
- Кick-off (5 ліпеня 2021 | анлайн): знаёмства, мэты.
- Чатыры анлайн-трэнінга (6-16 ліпеня 2021 | анлайн): лічбавая пісьменнасць, камунікацыя ў сацыяльных медыя, сторытэлінг, мова варожасці, распрацоўка кампаніі.
- Рэгіянальныя варкшопы (субота, 24 ліпеня 2021 |Мінск ): развіццё першых ідэй для ўласных праектаў, прэзентацыі вынікаў абмеркаванняў / абмен ідэямі.
- Рэалізацыя (жнівень-верасень 2021): фаза працы ўдзельніц, развіццё стратэгій / праектаў / кампаніі і г.д. (індывідуальна або ў транснацыянальных камандах).
- Закрыццё майстэрні ( 22-24 верасня 2021 | Берлін)
- Follow up (толькі для беларускіх удзельніц).
Чаму гэты праект для вас?
- Вы хочаце пазнаёміцца з аднадумцамі з іншых краін?
- Вы гатовыя даведацца, як выкарыстоўваць функцыянальныя сродкі сацыяльных медыя для ўласных мэт і набыць новыя лічбавыя навыкі?
- Вы заўсёды хацелі ведаць, як лепш адказаць на мову варожасці ў інтэрнэце?
- Вы хацелі б распрацаваць свае ўласныя лічбавыя праекты і стратэгіі, якія дапамогуць вам асабіста і прафесійна?
Тады вам абавязкова трэба запоўніць заяўку!
Дэдлайн – 20 чэрвеня ўключна.
Для каго?
- жанчыны ад 18 да 30 гадоў
- свабоднае валоданне англійскай мовай
Праект рэалізуецца ў супрацоўніцтве з ForSet, Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”, ArmActive Youth Center і Federal Foreign Office.