Праграма падтрымкі правайдэра_к дадатковай адукацыі
Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы абвяшчае новы раўнд Праграмы падтрымкі правайдэраў дадатковай адукацыі.
Да ўдзелу запрашаюцца арганізацыі (юрыдычныя асобы) любой формы ўласнасці, асноўны складнік дзейнасці якіх – адукацыя дарослых.
Перавага будзе аддавацца арганізацыям бізнэсу і грамадзянскай супольнасці, як найбольш пацярпелым ад крызысу Covid-19.
Праграма адбываецца ў два этапы:
- Экспертная падтрымка арганізацый – з 10.07 па 01.08.
Гэты этап уключае праходжанне анкетавання па якасці (сертыфікацыя BELLAQUA) і экспертныя кансультацыі па выніках сертыфікацыі, якія будуць уключаць рэкамендацыі па павышэнні якасці адукацыйных паслуг. Магчымы кансультацыі ад профільных экспертаў, юрыста, бухгалтара, інш.
- Конкурс кароткатэрміновых адукацыйных праграм (да 15 гадзін) / мерапрыемстваў па павышэнні ўласнага патэнцыялу.
Патрабаванне да праграм: з’яўляцца падтрымліваючымі для людзей, якія пацярпелі ад крызысу Covid-19. Сума падтрымкі – да 1000 еўра.
Патрабаванне да мерапрыемстваў па павышэнні патэнцыялу: мець патэнцыял доўгатэрміновага ўздзеяння. Сума падтрымкі – да 500 еўра.
Парадак правядзення:
- да 09.07 (уключна) даслаць заяўку
- да 10.07 абвышчэнне вынікаў
- з 11.07 пачынаецца першы этап – экспертная дапамога
- да 25.07 ўдзельнікі дасылаюць дапрацаваныя адукацыйныя праграмы на конкурс
- да 30.07 паведамляюцца вынікі конкурсу
- да 30.08 неабходна даслаць справаздачу па выніках імплементацыі праграмы
Змест заяўкі:
- кароткае апісанне арганізацыі (абавязковая наяўнасць юрыдычнай асобы)
- кароткае апісанне планаванай адукацыйнай праграмы (назва, мэты і задачы, мэтавая група, планаваны змест. Усяго 3-5 радкоў)
- падпісаная заява на ўдзел у конкурсе (дакумент можна спампаваць тут >>)
Заяўкі прымаюцца да 09.07.2021 на e-mail [email protected] (з пазнакай “праграма падтрымкі”).
Па ўсіх пытаннях таксама звяртайцеся на азначаны е-mail.