Заява “РАДА” ў сувязі з новай хваляй палітычнага пераследу грамадскіх арганізацый
У Беларусі працягваецца ціск на грамадскі сектар і крымінальны пераслед па палітычных матывах. 14 лiпеня ператрусы прайшлi ў больш чым 30 прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадскіх арганізацый.
Мы лічым, што адбываючыся пераслед з’яўляецца палітычна матываваным і парушае свабоды і правы грамадзян, гарантаваныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах і Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Заклікаем беларускія дзяржаўныя ворганы выконваць нормы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, асноўныя прынцыпы і нормы міжнароднага права.
Мы нагадваем, што шляхам для выхаду з бягучага грамадска-палітычнага крызіса з’яўляецца выкананне 3 асноўных патрабаванняў беларускага грамадства, якія сфармаваліся ў жніўні 2020:
- выпусціць палітвязняў і спыніць палітычна матываваны пераслед грамадзян краіны;
- празрыстае расследванне ўсіх фактаў катавання, збіцця і забойстваў грамадзян;
- правядзенне новых празрыстых і дэмакратычных выбараў.
У сувязі з гэтым, мы:
- Рашуча асуджаем чарговую хвалю ціску і рэпрэсій супраць арганізацый грамадзянскай супольнасці і праваабарончай супольнасці і заклікаем тэрмінова вызваліць затрыманых;
- Выказваем салідарнасць і падтрымку ўсім, каго закранулі рэпрэсіі;
- Заклікаем грамадзянскую супольнасць Беларусі і іншых краінаў да салідарызацыі і выказаць сваю падтрымку тым, хто знаходзіцца пад ціскам рэпрэсій у Беларусі;
- Заклікаем беларускія ўлады спыніць рэпрэсіўныя дзеянні і пачаць сапраўдны працэс дыялогу з грамадствам.
Спіс патрапіўшых пад палітычныя рэпрэсіі 14 ліпеня 2021 году (абнаўляецца):
- Уладзімір Лабковіч, юрыст «Вясны»;
- Ніна Лабковіч;
- Валянцін Стэфановіч, сябра Рады «Вясны»;
- Алесь Бяляцкі, кіраўнік «Вясны»;
- Сяргей Сыс, журналіст і праваабаронца;
- Алена Лапцёнак, праваабаронца «Вясны»;
- Андрэй Палуда, праваабаронца «Вясны»;
- Яўгенія Бабаева, праваабаронца;
- Вольга Смалянка, дырэктарка Lawtrend;
- Алег Мацкевіч, праваабаронца «Вясны» (Барысаў);
- Ігар Казмерчак, праваабаронца «Вясны» (Орша);
- Віктар Сазонаў, праваабаронца «Вясны» (Гродна);
- Марына Статкевіч, былая сябра «Вясны» (Барысаў);
- Эканаміст Яраслаў Раманчук;
- Тамара Мацкевіч (Таварыства беларускай школы);
- Сяргей Мацкевіч (Цэнтр Супольнасць);
- Кірыл Кафанаў (Брэст, Human Constanta);
- Мікола Шараха (кіраўнік ячэйкі свабоднага прафсаюза з Полацка і сябра Полоцкага праваабарончага таварыства);
- Вобшук на пляцоўцы «Тэрыторыя правоў»;
- Вобшук у офісе Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend;
- Вобшук у офісе «Имена»;
- Вобшук у офісе Руху «За свабоду!»;
- Вобшук на сядзібе БНФ;
- Вобшук у офісе Беларускай Асацыяцыі Журналістаў;
- Вобшук у офісе Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»;
- Вобшук у офісе «Цэнтр эканамічных даследаванняў «BEROC»»;
- Вобшук у офісе праваабарончай арганізацыі «Гендэрныя перспектывы»;
- Вобшук у офісе арганізацыі «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі»;
- Сафiя Емяльянава, ГА «Адукацыйны цэнтар ПОСТ»
- Вобшук у офісе «Цэнтр інфармацыйна-прававой падтрымкі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва «Адвакацыя»» (Полацк);
- Вобшук у офісе ГА «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна);
- Вобшук у офісе праваабарончага цэнтра «Вясна»;
- Вобшук у офісе Асацыяцыi дадатковай адукацыі і асветы;
- Вобшук у офісе даследчай лабараторыі Novak;
- Вобшук у офісе РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”;
- Вобшук у офісе АГА “Фонд імя Льва Сапегі”;
- Вобшук у офісе Саюза беларускіх пісьменнікаў;
- Ператрус у офісе “Аб’яднанай грамадзянскай партыі”;
- Вольга Беляўцава (сяброўка АГП);
- Яўгенія Субот;
- Алесь Міноў;
- Аляксандр Руткевіч;
- Арына Каршунова;
- Ператрус у офісе «Новые лица»;
- Вобшук у “Офіс дапамогі і падтрымкі занятасці моладзі “ЮларКансалт”.