Курс па адвакатыўных кампаніях для прадстаўнікоў_ніц уразлівых груп “Актывуйся!”

Курс па адвакатыўных кампаніях для прадстаўнікоў_ніц уразлівых груп “Актывуйся!”

Як пачаць змены? Мы дапаможам вам навучыцца вырашаць праблемы на розных узроўнях. Хто, калі не вы, зробіць першы крок да паляпшэння свайго жыцця?

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” у партнёрстве з Суполкай “Жывая Бібліятэка” запускае курс па адвакатыўных кампаніях для прадстаўнікоў_ніц уразлівых груп “Актывуйся!”.

Мэта курса – расказаць пра інструменты вырашэння сацыяльна важных праблем і навучыць прадстаўнікоў_ніц уразлівых груп адвакатыўным практыкам, спосабам іх выкарыстання для прасоўвання сваіх патрэб.

Што будзе:

  • вы даведаецеся аб розных адвакатыўных практыках (петыцыі, інфармацыйныя кампаніі і г.д.),
  • вы вывучыце існуючыя прыклады іх выкарыстання,
  • вы зможаце напісаць стратэгію сваёй адвакатыўнай кампаніі.

Курс будзе складацца з 6 сесій па 2-3 гадзіны. Асноўныя блокі праграмы будуць праведзены ў студзені-красавіку 2022 года. Фармат правядзення – анлайн. Паміж сесіямі ўдзельнікам_цам будуць давацца хатнія заданні. 

Дадатковай магчымасцю для ўдзельнікаў_ц курсу будзе падтрымка напісання і рэалізацыі стратэгіі сваёй адвакатыўнай кампаніі (дапамога ў выбары спосабу адвакацыі, ментарскія кансультацыі і інш.). 

Для каго?

Дадзены адукацыйны курс галоўным чынам разлічаны на прадстаўнікоў_ніц  наступных уразлівых груп: 

  • маламабільныя людзі,
  • людзі з парушэннямі слыху, 
  • людзі з парушэннямі зроку, 
  • бацькі з маленькімі дзецьмі,
  • ЛГБТК+ супольнасць,
  • людзі з абмежаваннямі ў харчаванні,
  • людзі старэйшага ўзросту,
  • але не абмяжоўваецца толькі імі.

Для навучання на курсе неабходна запоўніць форму рэгістрацыі да 7 cнежня ўключна.

Хто праводзіць

Заняткі ў рамках курса будуць праводзіць эксперты і эксперткі ў сваёй справе, якія маюць досвед правядзення кампаній розных узроўняў і маштабу ў Беларусі і на міжнародным узроўні.

Актывуйся разам з намі!


Таксама запрашаем вас на курс па вывучэнні інклюзіўнага падыходу для арганізатараў_ак мерапрыемстваў “ALL Inclusive”.

Мэта курса — расказаць арганізатар_кам рознага тыпу імпрэз пра патрэбы сацыяльна ўразлівых груп і навучыць метадам уключэння іх у сваю працу. Рэгістрацыя тут.