Курс па вывучэнні інклюзіўнага падыходу для арганізатараў_ак мерапрыемстваў “ALL Inclusive”

Курс па вывучэнні інклюзіўнага падыходу для арганізатараў_ак мерапрыемстваў “ALL Inclusive”

Што такое інклюзія і скразныя каштоўнасці? Якія адрозненні ў патрэбах людзей існуюць і чаму важна ўлічваць іх пры падрыхтоўцы і правядзенні вашых імпрэз? У нас ёсць адказ!

Суполка “Жывая Бібліятэка” у партнёрстве з Беларускім нацыянальным моладзевым саветам «РАДА» запускае курс па вывучэнні інклюзіўнага падыходу для арганізатараў_ак мерапрыемстваў “ALL Inclusive”.

Мэта курса — расказаць арганізатар_кам рознага тыпу імпрэз пра патрэбы сацыяльна ўразлівых груп і навучыць метадам уключэння іх у сваю працу.

Што будзе?

  • Вы даведаецеся, як вывучаць патрэбы сваіх мэтавых аўдыторый,
  • Вы зразумееце, як прыцягнуць на свае імпрэзы новых людзей,
  • Вы зможаце з дапамогай нашых экспертаў_ак падрыхтаваць і рэалізаваць праграму па ўключэнні інклюзіўнага падыходу ў сваю працу.

Курс будзе складацца з 6 сесій па 2-3 гадзіны. Асноўныя блокі праграмы будуць арганізаваны ў студзене-красавіку 2022 года. Фармат правядзення – анлайн. Паміж сесіямі ўдзельнікам_цам будуць давацца хатнія заданні. 

Дадатковай магчымасцю для ўдзельнікаў_ніц курса будзе ментарская падтрымка для рэалізацыі міні-праекта па ўключэнні ў сваю працу інклюзіўных практык ці для рэалізацыі мерапрыемства з выкарыстаннем інклюзіўнага падыходу. 

Для каго?

Дадзены адукацыйны курс будзе карысны, калі вы: 

  • самастойна арганізуеце і праводзіце рознага тыпу імпрэзы афлайн і/ці анлайн,
  • прадстаўляеце прасторы, на базе якіх праводзяцца імпрэзы,
  • працуеце ці плануеце працаваць з людзьмі і хочаце падаць ім высокі ўзровень сэрвісу,
  • цікавіцеся тэмай інклюзіі і хочаце пазнаць нешта новае.

Для навучання на курсе трэба запоўніць форму рэгістрацыі да 7 снежня ўключна.

Хто праводзіць

Заняткі ў рамках курса будуць праводзіць эксперты_кі ў сваёй справе, якія маюць вялікі досвед арганізацыі мерапрыемстваў рознага маштабу з выкарыстаннем практык інклюзіўнага падыходу. 


Таксама запрашаем вас на курс па адвакатыўным кампаніям для прадстаўнікоў_ніц уразлівых груп “Актывуйся!”.

Мэта курса – расказаць пра інструменты вырашэння сацыяльна важных праблем і навучыць прадстаўнікоў_ніц уразлівых груп адвакатыўным практыкам, спосабам іх выкарыстання для прасоўвання сваіх патрэб.

Падрабязнасці па спасылцы.