Анлайн-курс Экаактывізм. Пачатак
Жадаеце вырашаць экапраблемы свайго горада ці раёна, удзельнічаць у жыцці горада, уплываць на яго развіццё, але не ведаеце з чаго пачаць? Тады гэты курс для вас!
Эксперты_кі Экадома падзеляцца сваімі ведамі, досведам, алгарытмамі дзеянняў, гісторыямі рэальных кейсаў і пакажуць на прыкладах – змены залежаць ад кожнага і кожнай з нас.
Для каго гэты курс?
- Пачаткоўцы.
Калі вы толькі пачынаеце цікавіцца экалагічнай тэматыкай і не ведаеце, з чаго пачаць. - Актывісты і актывісткі.
Калі вы ўжо маеце некаторы досвед і жадаеце пашырыць свае веды. - Неабыякавыя жыхары і жыхаркі.
Калі вы жадаеце вырашаць лакальныя экопроблемы, але не маеце дастатковых ведаў і досведу.
Патрабаванне да ўдзельнікаў і ўдзельніц
Наяўнасць доступу да інтэрнэту, досвед працы з online-інструментамі (zoom, miro, google-docs, telegram), а таксама магчымасць наведаць усе 5 анлайн-сустрэч.
Што вы атрымаеце ад курсу
- Агульныя звесткі аб экаактывізме
- Даведаецеся, якія існуюць экалагічныя правы і як іх можна рэалізоўваць
- Пазнаёміцеся з прадстаўнікамі экаНДА, даведаецеся пра іх досвед і дзейнасць, і як з імі можна супрацоўнічаць
- Даведаецеся, што такое інструменты экаактывіста і якія яны бываюць
- Азнаёміцеся з паспяховымі і не вельмі кейсамі, калі жыхары і жыхаркі змагаліся за свае экалагічныя правы і інтарэсы
- Даведаецеся, якія існуюць падыходы і стратэгіі па рашэнні экапраблем
Праграма курса
8 снежня – Экаактывізм, і наколькі экалагічныя праблемы — наша зона адказнасці.
13 снежня – Інструменты актывіста — ад зваротаў грамадзян да інфакампаніі. Экалагічнае заканадаўства — нацыянальнае і міжнароднае.
15 снежня – Гісторыі, дзе актывісты_кі змаглі дабіцца абароны сваіх экаінтарэсаў.
20 снежня – Стратэгіі па вырашэнні экалагічных праблем.
22 снежня – Эк руху Беларусі — ці ёсць ён цяпер, чым займаюцца арганізацыі і іх роля і месца ў Беларусі.