РАДА падрыхтавала інфармацыю аб становішчы правоў моладзі
У 2022 годзе плануецца праходжанне Беларуссю справаздачнасці ў Камітэце па эканамічных, сацыяльных і культурных правах ААН. Беларускія ініцыятывы грамадзянскай супольнасці могуць звярнуцца з альтэрнатыўнай справаздачай у Камітэт.
Беларускі нацыянальны маладзёжны савет РАДА раней даваў альтэрнатыўную інфармацыю аб становішчы правоў моладзі ў рамках працэдуры Універсальнага Перыядычнага Агляду ў Савеце па правах чалавека ААН.
Універсальны перыядычны агляд (далей УПА) – гэта механізм Савета па правах чалавека, у рамках якога чатыры разы на год праводзяцца рэгулярныя агляды выканання 193 краінамі-сяброўкамі ААН абавязацельстваў і абавязкаў у галіне правоў чалавека шляхам прадастаўлення ўніверсальных перыядычных аглядаў як з боку дзяржавы, так і прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадзянскай супольнасці.
УПА дае ацэнку выканання краінамі абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, замацаваных у Статуце ААН, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і добраахвотных заявах і абавязацельствах краін і інш.
Дзякуючы УПА адбываецца абмен прыкладамі найлепшых практык у галіне правоў чалавека па ўсім свеце, у тым ліку правоў моладзі.
У 2022 годзе ў Камітэце па эканамічных, сацыяльных і культурных правах размова ідзе аб: правах на сацыяльнае забеспячэнне, на дастатковы жыццёвы ўзровень, на фізічнае і псіхічнае здароўе, на адукацыю, абароне сям’і і дзяцей, праве на працу і на справядлівыя і спрыяльныя ўмовы працы, прафсаюзных правах, культурных правах.
РАДА ўжо падрыхтавала альтэрнатыўную інфармацыю аб становішчы правоў моладзі ў рамках дадзенага механізму.
14 студзеня прайшла працоўная сустрэча прадстаўнікоў і прадстаўніц сяброўскіх арганізацый РАДА, на якой абмяркоўваліся сумесныя дзеянні ў рамках прадстаўлення альтэрнатыўнай інфармацыяй аб становішчы правоў моладзі для справаздачы ў Камітэт па эканамічных, сацыяльных і культурных правах, адвакацыя правоў моладзі ў Беларусі.
Па ўсіх пытаннях наконт гэтых працэсаў пішыце на [email protected]