13 год кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі!

13 год кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі!

Жыццё з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю, натуральным і неад’емным правам чалавека. 

Пазбаўленне чалавека жыцця ад імя дзяржавы, ад нашага з вамі імя — парушэнне гэтага права.

Чаму смяротнае пакаранне павінна быць адменена

Смяротнае пакаранне было і застаецца вострай эмацыйнай тэмай, асабліва ў час пагрозы тэрарызму або падчас узброеных канфліктаў. Праваабаронцы прыводзяць свае аргументы, заснаваныя на досведзе 140 краін свету і праведзеных даследаваннях.

Таксама паслухайце, што кажа Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда пра памылкі пры вынясенні смяротных прысудаў, чаму смяротны прысуд — гэта катаванні родных абвінавачанага.

“5 пытанняў пра смяротнае пакаранне”

У некаторых краінах выносяць смяротныя прысуды людзям, якім было менш 18 гадоў на момант здзяйснення злачынства, у іншых — людзям з псіхічнымі засмучэннямі, а ў трэціх смяротныя прысуды выносяць пасля несправядлівых судовых разглядаў.

У штогадовым дакладзе Amnesty International распавядаецца пра ўжыванне смяротнага пакарання па прыгаворы суда за перыяд са студзеня па снежань 2020 года.

Інфармацыя збіралася з розных крыніц, у тым ліку з афіцыйных дадзеных, судовых рашэнняў, звестак ад асуджаных на смерць, іх сваякоў і прадстаўні_ц, публікацый у СМІ.

Мы падрыхтавалі для вас карті з адказамі на “5 пытанняў пра смяротнае пакаранне”.

Што адбывалася ў тэме смяротнага пакарання ў 2021?

Быў вынесены смяротны вырак Віктару Скрундзіку, якога разам з іншымі фігурантамі справы абвінавацілі ў забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны.


Рэдакцыя «Белсата» з нагоды 10-годдзя тэракта ў Мінскім метро выпусцілі расследванне аб справе асуджаных тады да смяротнага пакарання.⠀


Асуджаных братоў Косцевых памілавалі.

На пярэднім плане — Станіслаў, на заднім — Ілля Косцевы падчас слуханняў у Вярхоўным судзе 22 траўня.

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY


Дзякуй Кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі за працу з гэтай складанай, цяжкай і вельмі важнай для Беларусі тэмай!