Анлайн-варкшоп «Правы моладзі: Call to Protect!»
26 сакавіка Eastern Europe Studies Centre разам з Беларускім нацыянальным моладзевым саветам «РАДА» запрашаюць вас на варкшоп «Правы моладзі: Call to Protect!»
Улічваючы шматлікія парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, мы імкнемся прадставіць паглыблены трэнінг у галіне адвакацыі і абароны правоў моладзі і зрабіць яго кароткім, зразумелым і карысным.
“Правы моладзі: Call to Protect!” — гэта аднадзённы курс па правах моладзі для маладых актывістаў і актывістак.
Варкшоп пройдзе ў анлайн фармаце, таму прыняць удзел у ім могуць беларусы і беларускі, якія жывуць не толькі ў Літве, але і ў іншых краінах.
Час: 26 сакавіка (субота) 13:00-16:30 па Мінску
Фармат: анлайн
Мова варкшопа: руская
Спікеры:
- Лявон Марозаў, юрыст-міжнароднік, міжнародны сакратар РАДА, адзін з аўтараў альтэрнатыўнай справаздачы па правах моладзі ў Беларусі (UPR, ECOSOC)
- Зміцер Герыловіч, Policy Officer РАДА, адзін з аўтараў рэзалюцый па правах моладзі ў Беларусі ў Еўрапейскім моладзевым форуме
Праграма:
- Што такое правы моладзі ў кантэксце правоў чалавека?
- Міжнародная абарона правоў моладзі ў Беларусі: досвед адвакацыі
- Policy documents па правах моладзі ў Беларусі і за мяжой
Рэгістрацыя па спасылцы.