Каманда РАДА падрыхтавала рэзалюцыю ў Еўрапейскі моладзевы форум!
Каманда Беларускага нацыянальнага моладзевага савета РАДА распрацавала новую рэзалюцыю “Аб недыскрымінацыі маладых беларускіх актывістаў_ак і падтрымцы дэмакратычных прынцыпаў у Еўропе” на вясновую сустрэчу Савета cябраў Еўрапейскага моладзевага форуму (COMEM), якая пройдзе 13-14 траўня 2022 года ў г. Брусэлі.
Рэзалюцыя ўтрымлівае ў сабе асноўныя патрабаванні недыскрымінацыі беларусаў_ак за мяжой, а таксама накіравана на ажыццяўленне дадатковай падтрымкі маладым людзям, якія вымушана знаходзяцца не ў Беларусі па палітычных прычынах.
Еўрапейскі моладзевы форум — гэта платформа моладзевых арганізацый Еўропы, якая прадстаўляе больш за 100 моладзевых арганізацый і аб’ядноўвае дзесяткі мільёнаў маладых людзей з усёй Еўропы. РАДА з’яўляецца поўным сябрам Еўрапейскага моладзевага форуму, а таксама прадстаўлена ў Працоўнай групе па правах моладзі.
Праца Моладзевага форуму накіравана на пашырэнне магчымасцей маладых людзей актыўна ўдзельнічаць у жыцці грамадства для паляпшэння ўласнага жыцця, прадстаўляючы і адстойваючы свае патрэбы і інтарэсы, а таксама патрэбы і інтарэсы сваіх арганізацый.
Нагадаем, раней каманда Беларускага нацыянальнага моладзевага савета РАДА ўжо прадстаўляла рэзалюцыю па пераадоленні звужаючайся прасторы і пашырэнні магчымасці для моладзі і рэзалюцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, якія былі ўхваленыя і прынятыя абсалютнай большасцю сяброў Еўрапейскага моладзевага форума!