РАДА і Lawtrend падрыхтавалі кароткі аналітычны агляд становішча моладзі пасля падзей жніўня 2020 года
Каманда Беларускага нацыянальнага моладзевага савета РАДА і эксперты_кі праваабарончай арганізацыі Lawtrend падрыхтавалі кароткі аналітычны агляд становішча моладзі і моладзевых некамерцыйных арганізацый у Беларусі пасля падзей жніўня 2020 года.
У дакуменце можна знайсці інфармацыю і агульную характарыстыку моладзі і моладзевых НДА ў Рэспубліцы Беларусь за апошнія гады, а таксама інфармацыю аб тым, як падзеі жніўня 2020 года ў Беларусі паўплывалі на моладзевы сектар.
Галоўнымі напрамкі вывучэння сталі:
- Агульны агляд і колькасныя паказчыкі Стратэгіі развіцця дзяржаўнай моладзевай палітыкі ў Беларусі, якая распрацоўваецца да падзей жніўня 2020 года;
- Асноўныя тэндэнцыі і статыстыка арганізацый, змушаных прыняць рашэнне аб “самаліквідацыі”;
- Пытанні і практыка пазбаўлення дзяржаўнай рэгістрацыі моладзевых арганізацый, а таксама іх планамерны характар пасля жніўня 2020 года ў Беларусі;
- Кейсы і практыка ціску на актывістаў_ак, у тым ліку моладзевых, пасля падзей жніўня 2020 года, якая часткова ўзмацнілася;
- А таксама новую тэндэнцыю беларускага рэжыму ў поствыбарчы перыяд 2020-2021 гадоў, якая накіравана на дыскрэдытацыю незалежных арганізацый грамадзянскай супольнасці, у тым ліку моладзевых, іх актывістаў_ак у дзяржаўных сродках масавай інфармацыі, а таксама створаных прапагандысцкіх тэлеграм-каналах.
Поўны тэкст дакумента на рускай і англійскай мовах даступны па спасылках ніжэй: