Рэзалюцыя аб недапушчальнасці дыскрымінацыі маладых беларускіх актывістаў і актывістак і падтрымцы дэмакратычных прынцыпаў у Еўропе
За апошнія два гады прадстаўнікі і прадстаўніцы незалежных моладзевых арганізацый у Еўропе, беларускія моладзевыя НДА, прадэманстравалі сваю цвёрдую рашучасць і волю да адраджэння дэмакратыі і абароны правоў моладзі.
Прадстаўнікі і прадстаўніцы грамадзянскай супольнасці, у тым ліку арганізацыі-сябры Беларускага нацыянальнага моладзевага савета РАДА, сутыкнуліся з рознымі відамі дыскрымінацыі.
Сотні і тысячы маладых людзей з Беларусі былі вымушаны пакінуць сваю краіну з меркаванняў бяспекі, а таксама выехаць ва Украіну. Дзесяткі тысяч былі арыштаваныя ў Беларусі, больш за тысячу да гэтага часу знаходзяцца ў турмах і пазбаўленыя ўсіх сваіх дэмакратычных правоў і права свабодна жыць у сваёй краіне.
Усе гэтыя людзі з’яўляюцца альбо палітычнымі вязнямі, альбо палітычнымі бежанцамі.
Каманда Беларускага нацыянальнага моладзевага савета РАДА падрыхтавала і прадставіла новы дакумент “Аб недыскрымінацыі маладых беларускіх актывістаў і актывістак, падтрымцы дэмакратычных прынцыпаў у Еўропе” для вясенняй сустрэчы Савета сябраў Еўрапейскага моладзевага форуму (COMEM), якая адбылася 13-14 траўня 2022 года ў Брусэлі.
Нагадаем, што каманда БНМС “РАДА” раней прадставіла рэзалюцыі аб пераадоленні звужаючайся прасторы і пашырэнні магчымасцей для моладзі і рэзалюцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, якія былі ўхваленыя і прынятыя абсалютнай большасцю ўдзельнікаў і ўдзельніц Еўрапейскага моладзевага форума!