Афлайн-семінар для маладых журналістаў і журналістак
Ты зараз у Еўропе, робіш першыя крокі ў галіне журналістыкі і ўжо сабраў_ла вакол сябе невялікае анлайн-кам’юніці?
Ты б хацеў_ла адтачыць свае журналісцкія навыкі, але ў цябе няма часу на паўнавартаснае навучанне?
International Media Academy IMA з Берліна запрашае маладых беларускіх журналістаў і журналістак на інтэнсіўны 4-дзённы семінар “Стварэнне сетак, абарона інфарматараў” у Варшаве.
Семінар пройдзе з 14 па 17 ліпеня.
Заяўку на ўдзел можна падать анлайн па гэтай спасылцы.
Пасля падзей у жніўні 2020 шмат незалежных журналістаў і журналістак пакінулі Беларусь. Таксама выехалі і журналісты-пачаткоўцы, блогеры і блогеркі, стваральнікі і стваральніцы медыя-кантэнту. Цяпер яны вымушаны асвятляць падзеі і жыццё ў краіне, знаходзячыся за яе межамі. Гэта стварае асаблівыя ўмовы працы. У такіх умовах вельмі важна падвышаць дасведчанасць аб кібер-бяспецы, а таксама працягваць развіваць уласныя медыя-скілы.
Семінар арыентаваны на журналістаў-пачаткоўцаў з Беларусі ва ўзросце ад 18 да +/-25 гадоў.
Тэмы семінара:
- асноўныя аспекты кібербяспекі – у зносінах з калегами і каляжанкамі, інфарматарамі і інфарматаркамі, а таксама на сацыяльных платформах;
- журналісцкія формы і жанры падачы матэрыялу;
- тэхнікі інтэрв’ю;
- крытэрыі незалежнай журналістыкі.
Акрамя таго, на семінары вас чакае:
- практычны блок па асновах аўдыё- і відэажурналістыкі;
- запіс падкаста з прафесійнай тэхнікай;
- крэш-курс па канструктыўнай журналістыцы;
- практычнае заданне.
Вынікі гэтага практычнага задання ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць абмеркаваць на сустрэчы выпускнікоў і выпускніц напрыканцы кастрычніка 2022 года ў Варшаве.
Умовы падчас семінара:
Для ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія прыязджаюць з трэцяй краіны, арганізатары аплачваюць выдаткі на праезд і пражыванне. Для ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц семінара прадугледжаны грошы на кішэнныя выдаткі і ланчы. Абавязковая ўмова пакрыцця ўсіх выдаткаў і выплата кішэнных грошай – наведванне ўсіх дзён семінара.
Мова семінара: беларуская, руская.
Па ўсіх пытаннях пішыце на [email protected]
Апошні дзень падачы заявак: 30 чэрвеня 2022 года.
Нягледзячы на тое, што ў форме арганізатары пытаюцца аб узроўні валодання рознымі навыкамі і ведамі, гэта не вызначальны фактар пры адборы заявак. Гэта інфармацыя дапаможа выбудаваць такую праграму семінара, якая ў найбольшай ступені адпавядала б вашым патрэбам.
Арганізатары: International Media Academy IMA у партнёрстве з Медыя Акадэмія. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.