Публічная дыскусія “Правы моладзі і спосабы іх абароны”

Публічная дыскусія “Правы моладзі і спосабы іх абароны”

Eastern Europe Studies Centre разам з Беларускім нацыянальным моладзевым саветам «РАДА», імкнучыся садзейнічаць паглыбленню ведаў маладых беларусаў і беларусак у галіне правоў моладзі і механізмаў іх абароны, запрашаюць вас прыняць удзел у публічнай дыскусіі, прысвечанай беларускім моладзевым НДА і эфектыўнасці іх дзеянняў на міжнароднай арэне. 

“Правы моладзі і спосабы іх абароны: Call to Protect on International level” – гэта публічная дыскусія па правах моладзі і абароне на міжнародным узроўні  для маладых беларускіх актывістаў і актывістак. 

У рамках дыскусіі вас чакае абмеркаванне міжнароднай адвакацыі правоў беларускай моладзі, лепшыя практыкі і кейсы, а таксама магчымасць абмяняцца досведам і меркаваннямі з іншымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі.

У мэтах бяспекі, фота і відэа матэрыялы будуць распаўсюджвацца толькі з дазволу удзельнікаў і ўдзельніц мерапрыемства. 

Арганізатары не забяспечваюць аплату квіткоў і пражывання для ўдзельнікаў і ўдзельніц з іншых гарадоў ці краін.

Калі: 23 верасня 2022 г. 11:00-15:30

Дзе: афлайн, г. Вільнюс (дакладны адрас паведамяць адабраным удзельнікам і ўдзельніцам)

Дэдлайн: 18 верасня 2022 г. уключна.

Мова сустрэчы: беларуская і руская

Рэгістрацыя

Праект “Right to Speak: promoting the freedom of expression in Belarus”, фінансуецца Амбасадай Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве, праводзіцца Цэнтрам даследаванняў Усходняй Еўропы і Беларускім нацыянальным моладзевам саветам “РАДА”.