Асудзілі студэнта са “спіса тэрарыстаў”
У Мінскім гарадскім судзе 15 жніўня 21-гадовага студэнта чацвёртага курса гістарычнага факультэта БДПУ Матвея Гранкевіча судзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 ст. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Па словах сукамерніка, пераследавалі хлопца, у тым ліку за каментары ў сацсетках.
Стала вядома, што суддзя Наталля Бугук асудзіла яго да двух гадоў і двух месяцаў калоніі.
Вядома, што раней Матвея затрымлівалі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. У межах крымінальнай справы затрымалі наўпрост у дэканаце 10 лістапада 2021 года — яго ідэнтыфікавалі па фота з мітынгаў.
15 верасня КДБ унёс яго ў “спіс, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”. Гэта адзін з самых маладых “тэрарыстаў” у Беларусі. Цяпер хлопец утрымліваецца ў магілёўскай турме.
1 кастрычніка Матвею споўніцца 22 гады — падтрымайце яго лістамі салідарнасці і пасылкамі. Грашовыя пераводы хлопцу забаронены цяпер праз тое, што яго змясцілі ў “спіс тэрарыстаў”.
Крыніца: ПЦ “Вясна”