«Сілавікі ходзяць у нашых цішотках», — як беларускія актывіст_кі працуюць пад рэпрэсіямі

«Сілавікі ходзяць у нашых цішотках», — як беларускія актывіст_кі працуюць пад рэпрэсіямі

Пасля падзей лета 2020 года беларускія грамадскія актывіст_кі, арганізацыі і ініцыятывы сталі падпадаць пад бесперапынныя рэпрэсіі і пераслед з боку ўлады. Як паведамляе LawTrend і OEEC, на 14 ліпеня 2022 года, 857 арганізацый цалкам ліквідаваны ці знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі, а 338 з іх – самастойна прынялі рашэнне аб спыненні сваёй працы.

Я вырашыла пагутарыць з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі беларускіх арганізацый і ініцыятыў, якія працягваюць працаваць на тэрыторыі Беларусі, і з тымі, што з’ехалі з краіны. Я апытала менавіта арганізацыі, якія, у тым ці іншым родзе, займаюцца правамі чалавека (феміністычны рух, ЛГБТК+ супольнасць, правы моладзі і інш.). Мне здаецца, на іх прыкладзе відавочна становішча НДА ў краіне, таму што ўрад заўсёды абмінае тэмы грамадзянскіх праў і ўсяляк імкнецца замяць іх. 

Статыстыка ліквідацыі НДА з восені 2020-га па сённяшні дзень паводле дадзеных LawTrend:

Прадстаўнікі і прадстаўніцы арганізацый і ініцыятыў расказалі пра іх бягучую дзейнасць, палітычны ціск і планы на будучыню.

ІншыЯ, маладая арганізацыя, што працуе ў сферы інклюзіі: “Наша основная миссия – создание общества нулевой дискриминации, в котором каждый_ая будет чувствовать себя комфортно и находить поддержку.

Главные ценности нашей организации, которые мы транслируем ежедневно – права человека, взаимоуважение, равенство, недискриминация, инклюзия, гендерное равенство и экодружественность”.

Беларуская Праваабарончая Школа: “Мэта нашай арганізацыі з 2006 года была ў тым, каб адукоўваць маладых людзей у Беларусі правам чалавека і прыкладаць гэтыя веды ў актыўнае дзеянне: адвакатыўныя кампаніі, салідарнае дзеянне, праваабарончую і валанцёрскую дзейнасць, каб спрыяць паляпшэнню сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі”.

РАДА: “РАДА – одна из самых старых общественных беларусских организаций, она была создана в 1992. В наш состав входит 34 молодежных организаций и инициатив. На протяжении 30 лет существования организация менялась, но главной целью всегда было продвижение интересов и прав молодежи. Мы проводим мероприятия, образовательные программы и адвокативную международную работу”.

Eve’s Daughters:”Першапачаткова мы стварылi save place для дзяўчат, у асноўным нашых знаёмых. Зараз мы сястрыцтва, створанае жанчынамі для жанчын. Мы займаемся культурнымі, адукацыйнымі, экалагічнымі і нефармальнымі сустрэчамі”.

Таксама прадстаўнікі і прдстаўніцы НДА расказалі, як яны перажылі наступствы лета 2020-га і ці адчуваюць ціск з боку ўлады.

Усе героі і гераіні адзначылі, што ў цяперашнім палітычным становішчы працаваць досыць цяжка, большасць з іх вымушана эмігравала. Усе мерапрыемствы праводзяцца з максімальнай ступенню бяспекі.

ІншыЯ: “Главная трудность – это процесс создания чего-то нового, потому что наши коллеги находятся в разных странах, а деятельность направлена на Беларусь. Также мы чувствуем оторванность от местного контекста, нам важно понимать и чувствовать, что сейчас происходит в стране, но, к сожалению, связь с аудиторией разрывается. Перед тем, как что-то осуществлять, идея проходит несколько степеней фильтрации: можем ли мы себе такое позволить из соображения безопасности”. 

Дар’я, менеджарка Беларускай Праваабарончай Школы: “Я была вымушана з’ехаць у кастрычніку 2020 года. Яшчэ вясной шмат нашых выпускнікоў затрымлівалі, некаторыя з іх адразу падвяргаліся крымінальнаму пераследу, таму, дзеля бяспекі, мы закрылі наш сайт і іншую публічную дзейнасць.

У офісе нашай ініцыятывы адбыўся ператрус у дзень, калі затрымлівалі ўсіх вясноўцаў (ред. праваабаронцы цэнтра “Вясна”). Было знішчана вельмі шмат матэрыялаў, па якіх мы навучаліся, інфармацыйнай прадукцыі і нашага мерча. Сілавікі забралі некалькі мяшкоў нашых цішотак, і мы жартуем, што цяпер яны ходзяць у цішотках “Скажы не смяротнаму пакаранню”. Раней мы імкнуліся рабіць нашы праграмы больш адкрытымі і публічнымі, каб рабіць заняткі даступнымi ўсім ахвотным, але зараз мы не можам сабе такога дазволіць дзеля бяспекі. Таксама гэта паўплывала на наш фармат навучання, мы вымушаны рабіць больш нашых заняткаў анлайн”.

РАДА: “Главная потеря после лета 2020 – всему нашему секретариату пришлось выехать из страны, просто чтобы не сесть в тюрьму. Тяжело синхронизировать работу, находясь в разных странах, но мы стараемся продолжать деятельность. Если взять карту, можно насчитать десятки стран, из которых люди принимают участие в деятельности РАДА. Ещё одна неприятность – это то, что  мы полностью прекратили попытки наладить сотрудничество с государственными органами. После 2020 года, в нашем понимании, это невозможно. Несмотря на всё, с того времени РАДА сильно выросла. Конечно, произошли процессы, которые иногда заставляют пробуксовать на месте, иногда погрустить, иногда радикально менять задачи. Но по объему работы всё только увеличилось раз в 10”.

Eve’s Daughters:”Было цяжка, таму што адчуваеш адказнасць за людзей, якія прыходзяць у save place, а ты не можаш ім гарантаваць бяспеку. Прайшло шмат часу, як мы працуем менавіта ў такім фармаце, у якім трэба думаць, пра кожны момант. Спачатку было вельмі страшна, хаця ўсе ведаюць, што мы нічога па-за законам не робім. Але гэта не апраўданне для людзей, якія могуць раптам заляцець і даць 15 сутак.

Пасля 24 лютага мы зразумелі, што альбо мы робім хоць штосьці, што ў нашых магчымасцях, альбо мы сядзім і баімся. Але каму ад гэтага лепей? Мы ўсведамляем усю рызку, на якую мы ідзем, аднак гэта таго варта. Самае паваротнае, што мы рабілі – гэта апошні падкаст. Мы былі вельмі шчырымі і эмацыйнымі, калі згадвалі ўрад. У першых падкастах мы рабілі дысклеймер, што мы не размаўляем аб палітычных абставінах. Зараз ужо немагчыма не чапаць гэтыя тэмы: наша сумленне не дазваляе нам гаварыць, што мы па-за палітыкай. Мы вельмі баяліся за нашых каляжанак, якія знаходзяцца ў Беларусі, таму што калі гэты выпуск хтосьці знойдзе, праблем будзе надта багата”. 

Нягледзячы на тое, што цяпер даводзіцца перажываць грамадскім ініцыятывам, я заўважыла павелічэнне іх колькасці пасля лета 2020-га.

Магчыма, людзі адчулі, што робіцца немагчымым не выяўляць сваёй пазіцыі. Абарона правоў грамадзян і грамадзянак ляжыць выключна на праваабарончых цэнтрах і арганізацыях замест урада.

Я спытала экспертак, якімі парадамі яны могуць падзяліцца з новымі арганізацыямі, якія толькі пачынаюць сваю дзейнасць.

“Трэба будаваць добрыя сувязі з удзельнікамі і ўдзельніцамі вашай каманды, каб яна была стойкая, і людзі былі зацікаўлены ў прасоўванні вашых ідэй. Калі мы вырашылі пашыраць наш праект, нам трэба было сабе рэкламаваць. Тады нам вельмі хацелася, каб хтосьці расказаў, як гэта ўвогуле робіцца. Я бы вельмі хацела, каб ініцыятывы, якія толькі пачынаюць сваю працу, пісалі ўсім, каго рады бачыць на сваіх мерапрыемствах і хочуць супрацоўнічаць – кола кантактаў вельмі дапамагае. Для мяне кожны крок пашырэння быў вельмі цяжкім, бо мне здавалася, што гэта наша малая дзяцінка, якая парастае. Трэба на баяцца расці і прымаць новых удзельнікаў і ўдзельніц: ёсць шмат файных людзей, якія сваім досвітам могуць толькі паляпшаць ваш праект”, – падзяліліся Eve’s Daughters.

Але што ж дазваляе беларускім актывістам і актывісткам не апускаць рукі і працягваць сваю дзейнасць не зважаючы ні на што? Адкуль яны чэрпаюць энергію? Я папрасіла іх расказаць пра сваю матывацыю і каротка апісаць яе адным словам.

ІншыЯ: “У нас достаточная опытная команда, мы все в активизме давно. Понимание, ради чего мы работаем и наглядные результаты помогают не перегорать”. Слова – Роўнасць.

Беларуская Праваабарончая Школа: “Я веру ў адукацыю. Калі у грамадстве будзе шмат людзей, якія разумеюць канцэпцыю павагі чалавека да чалавека, то мы зможам вельмі многае. Я верю ў моладзь, таму шта гэта сапраўды тая сацыяльная група, якая можа змяняць, і я бачу, што яны сапраўды змяняюць свет навокал”. Слова – Годнасць.

РАДА: “У нас есть очень конкретное понимание, что и зачем мы делаем, это не просто те ценности, которые нам нужно было принять, а ценности, которые мы как люди разделяем. Нам не нужно объяснять друг другу, почему права человека, права молодежи – это хорошо и важно, мы понимаем это по умолчанию, поэтому нам ясно, зачем мы работаем”. Слова – Воля.

Eve’s Daughters: “У нас ёсць шмат ідэй, якія для нас проста неабходна здзейсніць. Таксама вельмі натхняюць людзі, якія нас падтрымліваюць. Калі ты чуеш прыемны фідбэк на тваю працу, хочацца працаваць далей і натхняць людзей навокал”. Слова – Запал.

Аўтар_ка: А.С.