Запрашаем у SMM-каманду “РАДА”
Алілуя, мы шукаем SMM-спецыяліста_ку на няпоўную занятасць! Калі вам адгукаецца тое, што робіць “РАДА”, у вас яшчэ засталіся энергія і сілы да жыцця, вы за самаарганізацыю і супраць вайны – будзем рады бачыць вас у камандзе.
Абавязкі:
- весці старонкі ва “УКантакце”, Facebook, Instagram, Telegram
- складаць кантэнт-план для сацыяльных сетак
- ствараць візуал для публікацый у сацсетках
- ствараць інтэрактыўны кантэнт, пераўпакоўваць для розных пляцовак гатовы кантэнт
- запускаць таргетаваную рэкламу ў сацсетках і аналізаваць яе эфектыўнасць
- дапамагаць з піярам мерапрыемстваў
- аналіз вынікаў працы за месяц і асобных PR-кампаній
- рассылка для сяброўскіх арганізацый РАДА і партнёрскіх арганізацый
Каго і што шукаем:
- адказнага_ую, аператыўнага_ую і здольнага_ую прытрымлівацца дэдлайнаў спецыяліста_ку
- валоданне графічнымі рэдактарамі (Canva, Photoshop і іншыя прыкладанні для SMM-дызайну)
- упэўненае валоданне беларускай мовай (валоданне ангельскай будзе плюсам)
- вы цікавіцеся моладзевымі праектамі (ці вядзеце свой) і вам не ўсё роўна!
Умовы:
- праца на 0,5 стаўкі
- анлайн, з магчымасцю афлайн-сустрэч (калі атрымаецца, што мы ў адной краіне). На жаль, мы шукаем людзей, якія зараз не ў Беларусі.
Калі вас зацікавіла наша прапанова, то вам трэба да 16 кастрычніка ўключна запоўніць анкету. Пасля 18 кастрычніка мы звяжамся з кожным і кожнай і дамовімся аб сумоўі.
Па ўсіх пытаннях пішыце на пошту [email protected]