Ці пагражае “рэльсавым партызанам” і іншым зняволеным смяротнае пакаранне?
Ва ўсім свеце 10 кастрычніка штогод адзначаецца як Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання. Беларусь з’ўляецца апошняй краінай у Еўропе, дзе дагэтуль выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.
З 29 траўня ў Беларусі пачалі дзейнічаць папраўкі ў Крымінальны кодэкс: цяпер за замах на здзяйсненне актаў тэрарызму можа пагражаць выключная мера пакарання — растрэл.
10 кастрычніка з 19:00 да 20:30 па Мінску далучайцеся да панэльнай дыскусіі пра актуальны стан і новыя выклікі смяротнага пакарання ў Беларусі.
Падчас Панэльнай дыскусіі плануецца абмеркаваць наступныя і іншыя тэмы:
- Чаму ў Беларусі па-ранейшаму дзейнічае інстытут смяротнага пакарання?
- Ці сапраўды найвышэйшая мера пагражае “рэльсавым партызанам” і іншым зняволеным?
- Ці патрэбна грамадству Новай Беларусі смяротнае пакаранне?
Экспертамі_камі тэмы выступяць:
– Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі “Праваабаоронцы супраць смяротнага пакарння ў Беларусі”, праваабаронца ПЦ “Вясна”
– Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінскага Камітэта
– Людміла Казак, адвакатка, якая працавала па кейсах прыгавораныхда смяротнага пакарння
– Лявон Марозаў, міжнародны сакратар БНМС “РАДА”
– Зміцер Герыловіч, policy officer БНМС “РАДА”
– Павел Левінаў, праваабаронца