Фільм за 48 гадзін? Кінакалядны чэлендж

Фільм за 48 гадзін? Кінакалядны чэлендж

КінаКаляды48 — гэта чэлендж для ўдзельнікаў і ўдзельніц любой падрыхтоўкі, якія хочуць прымяніць свае навыкі ці паспрабаваць напісаць сцэнар, зняць, зрабіць гук і зманціраваць гатовы калядны гульнявы караткаметражны фільм за 48 гадзін.

Пераможцы атрымаюць адмысловыя прызы! А яшчэ ўсе фільмы будуць паказаны ў Вільнюсе падчас Калядаў, каб беларусам і беларускам стала цяплей і ўтульней.

Рэгістрацыя ўжо пачалась

Сустрэчы адбудуцца 17-19 снежня ў Вільні ці анлайн. Анкету на ўдзел можна запоўніць да 16 снежня (19:00).

Усе фільмы будуць паказаны ў Вільне 23 снежня ў кінатэары Pasaka. Таксама паказы плануюцца ў Варшаве і іншых гарадах.

Асноўнай лакацыяй стане Вільня, але таксама вітаюцца анлайн удзельнікі і ўдзельніцы. Колькасць каманд абмежавана.

Колькі гэта каштуе?

50 еўра з каманды. Калі ў вашай камандзе 3 або болей студэнтаў і студэнтак з улікам лідара / лідаркі — кошт 25 еўра з каманды (спатрэбіцца даслаць сканы студэнцкіх білетаў).

Чаму чэлендж платны?

Гэта прызавы фонд, а таксама сродкі на арганізацыю чэленджа і вялікага паказу ў Вільне, арэнду дадатковага абсталявання.

Прызы 

1 месца

  • 300 еўра на рэалізацыю наступных праектаў:
  • 3 ментарскія сесіі па дыстрыб’юцыі, фандрайзінгу і прадзюсіраванню кіно
  • Спец-прыз ад Running Turtle Company – кантракт на міравую дыстрыб’юцыю і паказ фільма на Еўрапейскім кінарынке ў Берліне

2 месца

  • 200 еўра
  • 2 ментарскія сесіі па дыстрыб’юцыі фандрайзінгу і прадзюсіраванню кіно

3 месца

  • 100 еўра
  • 1 ментарская сесія па дыстрыб’юцыі, фандрайзінгу і прадзюсіраванню кіно

Сацыяльныя сеткі праекта:

Telegram

Instagram

Facebook