Палітыка ў двух словах. Адукацыйны анлайн-курс

Палітыка ў двух словах. Адукацыйны анлайн-курс

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” і Моладзевы блок* запрашаюць беларусаў і беларусак да ўдзелу ў адукацыйным анлайн-курсе “Палітыка ў двух словах”.

Курс будзе складацца з двух частак:

1. Самастойнае знаёмства з базавымі тэарэтычнымі паняццямі

Гэты блок будзе дасяжны для ўсіх праз апублікаваныя на YouTube відэа. Графік выхаду і тэмы відэа ніжэй.

  • 20.01.2023 – Зараджэнне палітыкі
  • 27.01.2023 – Формы праўлення і ідэалогіі
  • 03.02.2023 – Уладкаванне дзяржавы

Відэа дасяжныя да прагляду па спасылцы. Падпісвайся на наш YouTube, каб не прапусціць выхад новага відэа!

2. Закрытыя анлайн-семінары для паглыбленага вывучэння тэм

Гэты блок будзе дасяжны адабраным удзельніка_цам і будзе складацца з 7 анлайн-сустрэч з эксперт_камі.

Сустрэчы пачнуцца з 11 лютага 2023 і будуць праводзіцца двойчы на тыдзень па наступным графіку (час па Мінску):

  • субота 11.02.2023 а 13:00 – Тэорыі паходжання дзяржаў
  • серада 15.02.2023 а 19:00 – Зараджэнне сучаснай палітыкі
  • субота 18.02.2023 а 13:00 – Лібералізм і яго віды
  • серада 22.02.2023 а 19:00 – Сацыялізм і яго віды
  • субота 25.02.2023 а 13:00 – Парламентарызм. Усеагульнае выбарчае права
  • серада 01.03.2023 а 19:00 – Партыйныя сістэмы
  • субота 04.03.2023 а 13:00 – Як зараджаецца аўтарытарызм

Каб прыняць удзел у курсе, неабходна да 5 лютага 2023 (уключна) запоўніць гэтую форму

Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 8 лютага 2023. 

Па ўсіх пытаннях можна пісаць на электронную пошту [email protected]


* Пастановай МУС РБ ад 23.09.2022 Моладзевы Блок адзначаны як структурны падпадзел экстрэмісцкага фармавання. Будзьце асцярожныя пры распаўсюджванні інфармацыі пра курс і зрабіце захады бяспецы пры падлучэнні да сесій.