Праграма падтрымкі ад БНМС “РАДА”
Праграма падтрымкі Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” прызначана для аказання кароткатэрміновай неадкладнай дапамогі прадстаўнікам і прадстаўніцам моладзевых арганізацый і ініцыятыў, актывістам і актывісткам моладзевага сектара, якія падвергліся палітычным пераследам, выкліканымі бягучымі падзеямі ў Беларусі.
Для каго праграма:
- для беларускіх моладзевых арганізацый/ініцыятыў
- для беларускіх моладзевых актывістаў/актывістак
Катэгорыі падтрымкі:
Індывідуальная падтрымка:
прамая падтрымка актывістаў і актывістак, вымушаных іміграваць з Беларусі з-за палітычна матываванага пераследу.
Такая падтрымка можа складацца з кампенсацыі:
- рэлакацыйных выдаткаў (транспарт, арэнда жылля, страхоўкі, тэхніка замест канфiскаванай, іншыя выдаткі, звязаныя з рэлакацыяй/легалізацыяй у новай краіне пражывання);
- псіхалагічнай, экстранай медыцынскай дапамогі (не страхавыя, не хранiчные выпадкi звяртання за медыцынская падтрымкай).
Арганізацыйная падтрымка:
падтрымка беларускіх моладзевых арганізацый і ініцыятыў, вымушаных усёй камандай ці яе часткай рэлацыравацца з Беларусі з-за палітычна матываваных пераследаў (або іх пагрозы), немагчымасці ажыццяўлення сваёй дзейнасці ў Беларусі ў бягучых умовах.
Такая падтрымка можа складацца з кампенсацыі:
- экспертных кансультацый, якія падвышаюць арганізацыйны патэнцыял арганізацыі/ініцыятывы;
- падпісак на электронныя рэсурсы, неабходныя для вядзення праектнай дзейнасці арганізацыі/ініцыятывы.
Перавага пры адборы надаецца тым заяўнікам ці заяўніцам, якія за апошні год не атрымлівалі падтрымкі па той катэгорыі, якую запытваюць у дадзенай праграме.
Заяўкі разглядаюцца па меры паступлення. Вы атрымаеце адказ на вашу заяўку на працягу 7-10 працоўных дзён.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Па ўсіх пытаннях пішыце на [email protected].