Заява БНМС “РАДА” у сувязі з землятрусамі ў Турцыі і Сірыі

Заява БНМС “РАДА” у сувязі з землятрусамі ў  Турцыі і Сірыі

Мы, саюз трыццаці трох дэмакратычных моладзевых арганізацый і ініцыятыў Беларусі, створаны з мэтай кансалідацыі беларускіх моладзевых арганізацый і ініцыятыў грамадзянскай супольнасці дзеля прадстаўлення, прасоўвання і абароны агульных інтарэсаў, рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў і іншых канстытуцыйных правоў, прадстаўленыя кіруючым органам – Саветам “РАДА”, выступаем з наступнай заявай.

Мы спачуваем турэцкай і сірыйскай моладзі і народам гэтых краін у сувязі з прыроднымі катастрофамі. Нашы думкі і падтрымка сем’ям загінуўшых і параненых, а таксама нашым калегам_кам і сябрам_кам.

6 лютага некалькі магутных землятрусаў адбыліся на паўднёвым усходзе Турцыі і на поўначы Сірыі. Пацверджана гібель тысяч людзей і з кожнай гадзінай колькасць загінуўшых расце. Пацярпелі ў тым ліку тысячы бежанцаў_ак і абшчыны, якія прымалі іх на працягу амаль 12 гадоў.

Землятрус разбурыў дамы людзей і мясцовую інфраструктуру – людзям патрэбны прадметы першай неабходнасці і прытулак.

Каманды валанцёраў_к працуюць на месцах, ацэньваючы патрэбыі і аказваючы дапамогу. Яны разлічваюць на дапамогу міжнароднай супольнасці для сем’яў, якія пацярпелі ад гэтай катастрофы.


У сувязі з сітуацыяй, якая склалася, мы:

  • Заклікаем да падтрымкі пацярпелых іншыя нацыянальныя моладзевыя саветы #earthquaketurkiye
  • Заклікаем да аказання дапамогі валанцёрам_кам на месцах для забеспячэння неабходнай дапамогі пацярпелым. Вы можаце звярнуцца да рэсурсаў ніжэй:

Чырвоны Крыж

Чырвоны Крыж у Турцыі і Сірыі разгарнуў каманды ў абедзвюх краінах і забяспечвае гарачае харчаванне і напоі, збор і дастаўку крыві ў пацярпелыя раёны, а таксама аказвае псіхалагічную падтрымку пацярпелым. Акрамя таго, Чырвоны Крыж у Турцыі дае палаткі і коўдры для аказання дапамогі параненым і эвакуіраваным, а ў Сірыі арганізацыя падтрымлівае пошукава-выратавальныя аперацыі, аказвае першую дапамогу, праводзіць экстраную медыцынскую эвакуацыю і транспартуе параненых у бальніцы. Каб зрабіць ахвяраванне менавіта на нядаўнія міжнародныя землятрусы, Чырвоны Крыж просіць донараў напісаць “Землятрус у Турцыі” у радку для нататак на чэку і адправіць яго разам з запоўненай формай ахвяравання па адрасе Чырвонага Крыжа, указаным на форме, або ў мясцовае аддзяленне Чырвонага Крыжа.

Пасольства Турцыі і турэцкія консульствы

Пасольства Турцыі і турэцкія консульствы прымаюць дапамогу ў натуральнай форме. Зацікаўленых асоб просяць накіроўваць ахвяраванні ў выглядзе коўдраў, палатак, спальных мяшкоў, кішэнных грэлак, зімовага адзення і безрэцэптурных лекаў ад грыпу, прастуды і абязбольвальных у пасольства і консульствы Турцыі.

Save the Children

Save the Children, міжнародная моладзевая гуманітарная група, працуе ў падтрымку дзяцей як у Турцыі, так і ў Сірыі. Націсніце тут, каб зрабіць ахвяраванне.

Direct Relief

Direct Relief – гэта група гуманітарнай дапамогі, якая прадастаўляе медыцынскія паслугі людзям, якія пацярпелі ад беднасці ці надзвычайных сітуацый. Арганізацыя дае медыцынскія тавары са сваіх устаноў у ЗША і Еўропе для Турцыі і Сірыі. Ахвяраваць можна тут.