Адукацыйная праграма “Акадэмія Першых”

Адукацыйная праграма “Акадэмія Першых”

Вяртаемся з “Акадэміяй Першых” – адукацыйнай праграмай для беларускай грамадзянскай супольнасці!  

Калі вам цікава:

  • як планаваць, рэалізоўваць і прасоўваць праекты ва ўмовах крызісу
  • як выбудоўваць працу ў камандзе і вырашаць канфлікты
  • як рабіць сваю дзейнасць інклюзіўнай
  • дзе шукаць фінансаванне на праекты

– гэтая праграма для вас!

Акадэмія падыйдзе як незалежным актывістам_кам, так і ўдзельнікам_цам ініцыятыў і арганізацый. Мы сабралі актуальныя запыты і распрацавалі праграму згодна з патрэбамі беларускай моладзі.

Фармат

Наведваць можна як праграму цалкам, так і асобныя курсы – абірайце толькі тыя тэмы, якія вас цікавяць. 

Фармат курсаў – анлайн, прымаць удзел можна як з Беларусі, так і з-за яе межаў. Курсы будуць праходзіць з сакавіка па верасень 2023 году.

Трэнерамі_камі Акадэміі выступяць не проста эксперты_кі ў сваёй сферы, а практыкі, якія не на словах ведаюць, пра што распавядаюць.

Зараз вы можаце пакінуць заяўку на папярэднюю рэгістрацыю, каб першымі атрымаць запрашэнні на курсы па цікавых для вас тэмах і мець больш шансаў на іх патрапіць!

Папярэдняя рэгістрацыя

З пытаннямі наконт удзелу ў праграме можна звяртацца на электронную пошту [email protected].