Шукаем асістэнта_ку па фiнансах

Шукаем асістэнта_ку па фiнансах

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” шукае фiнансавага_ую асістэнта_ку ў каманду Сакратарыята! 

Абавязкі: 

  • вядзенне дакументаабарота арганізацыі; 
  • падрыхтоўка дакументаў для падачы фінансавай праектнай справаздачнасці; 
  • падрыхтоўка фінансавых дакументаў арганізацыі да аўдыту;
  • арганізацыя закупак для праектных патрэб; 
  • тэхнічнае забеспячэнне правядзення мерапрыемстваў РАДА.

Каго шукаем: 

  • гнуткасць і здольнасць хутка адаптавацца да сітуацыі; 
  • стрэсаўстойлівасць і soft skills для працы ў камандзе; 
  • выдатнае валоданне Excel;
  • досвед адміністравання і падрыхтоўкі фінансавых справаздач праектаў у грамадскіх арганізацыях;
  • разуменне спецыфікі працы грамадскіх арганізацый;
  • пісьмовая ангельская мова.

Умовы:

  • праца на 50% занятасці; 
  • фізічнае знаходжанне ў Вільне, ЛітваНа жаль, мы шукаем людзей толькi тут.

Калі ласка, запоўніце форму ніжэй да 26 лютага.

Запоўніць форму

Адабраныя кандыдаты і кандыдаткі будуць запрошаныя на сумоўе. 

Па ўсіх пытаннях пішыце на [email protected].