Заява БНМС “РАДА” у сувязі з указам аб стварэнні камісіі для «ахвотных вярнуцца на радзіму»

Заява БНМС “РАДА” у сувязі з указам аб стварэнні камісіі для «ахвотных вярнуцца на радзіму»

Мы, саюз трыццаці трох дэмакратычных моладзевых арганізацый і ініцыятыў Беларусі, створаны з мэтай кансалідацыі беларускіх моладзевых арганізацый і ініцыятыў грамадзянскай супольнасці дзеля прадстаўлення, прасоўвання і абароны агульных інтарэсаў, рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў і іншых канстытуцыйных правоў, прадстаўленыя кіруючым органам – Саветам “РАДА”, выступаем з наступнай заявай.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ “Аб разглядзе зваротаў змешчаных за мяжой грамадзянаў Рэспублікі Беларусь па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў”, у адпаведнасці з якім была створана камісія па разглядзе зваротаў беларусаў і беларусак, якія з’ехалі з краіны і асцерагаюцца пераследу па вяртанні ў Беларусь.

Згодна з указам, звярнуцца ў камісію могуць беларусы і беларускі, якія выехалі за мяжу і жадаюць вярнуцца ў краіну, якія ў перыяд з 1 студзеня 2020 года і да ўступлення ў сілу ўказа ўчынілі “адміністрацыйныя правапарушэнні або злачынствы, звязаныя са значнымі грамадска-палітычнымі падзеямі” у Беларусі. У камісію прапануюць звярнуцца і тых, хто баіцца вяртацца ў Беларусь «у сувязі са сваім магчымым дачыненнем да здзяйснення такіх правапарушэнняў».

Беларусы і беларускі, якія звярнуліся ў камісію, згодна з указам, павінны паведаміць пра гатоўнасць па вяртанні ў Беларусь выконваць Канстытуцыю, законы, «паважаць дзяржаўныя сімвалы і традыцыі», «свядома і актыўна выконваць свой грамадзянскі абавязак». Акрамя таго, у лісце яны павінны паведаміць аб «чыстасардэчным раскаянні ў зробленым, гатоўнасці прынесці публічныя прабачэнні» і пакрыць шкоду.

Важна адзначыць, што рашэнні, прынятыя камісіяй, маюць рэкамендацыйны характар, а значыць, у выпадку, калі камісія “палічыць мэтазгодным” адмяніць абраную меру стрымання або спыніць пераслед, гэта не гарантуе выканання гэтага рашэння рэпрэсіўнымі дзяржаўнымі органамі. Няма і гарантыі, што не будзе ўзбуджаны новы пераслед у будучыні, у тым ліку на аснове прадстаўленай у звароце інфармацыі.

Асобнай увагі заслугоўвае спіс асоб, якія ўваходзяць у камісію — у ім не прадстаўлены апазіцыйныя палітычныя партыі, няма і дэмакратычных структур грамадзянскай супольнасці, замест іх у складзе камісіі самыя яркія прапагандысты, кіраўнік федэрацыі хакея і іншыя асобы, галоўнай “заслугай” якіх з’яўляецца лаяльнасць рэжыму Лукашэнкі .

У сувязі з гэтым мы расцэньваем факт стварэння дадзенай камісіі як чарговую спробу нелегітымнага палітычнага рэжыму аказаць прапагандысцкі ціск на грамадзян і грамадзянак Беларусі, якія жывуць у краіне і за яе межамі. Замест гэтага мы хацелі б бачыць сапраўды эфектыўныя дзеянні па арганізацыі грамадскага дыялогу і пошуку выхаду з грамадска-палітычнага крызісу, які склаўся, да прыкладу, вызваленне ўсіх палітычных зняволеных. Мы нагадваем, што палітычна-матываваны пераслед з’яўляецца недапушчальным паводле Канстытуцыі і міжнародных актаў, падпісаных Рэспублікай Беларусь. На дадзены момант у Беларусі 1439* (на 21 лютага 2023 г.) палітычных зняволеных, у тым ліку былыя сябры савета “РАДА”.


Мы таксама:

  • Заклікаем усіх маладых беларусаў і беларусак, якія асцерагаюцца вяртацца ў Беларусь, не давяраць рэжыму, а ў выпадку рашэння звярнуцца ў камісію і вярнуцца ў Беларусь, усвядоміць свае рызыкі. Любая інфармацыя, прадстаўленая ў звароце, можа быць у далейшым выкарыстана супраць вас рэпрэсіўным апаратам.
  • Заклікаем Еўрапейскі Звяз і іншыя дэмакратычныя краіны праявіць салідарнасць і аказаць падтрымку беларусам і беларускам праз эканамічны і палітычны ціск на рэжым з патрабаваннем неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і правядзення сумленных і адкрытых выбараў у Рэспубліцы Беларусь.
  • Працягваем прытрымлівацца пазіцыі аб крытычным недаверы да рэжыму і працэсуальнай вытворчасці па справах.
  • Заклікаем беларускае грамадства і міжнародных актараў не ісці ні на якое супрацу з рэжымам.
  • Звяртаем увагу на важнасць падтрымкі палітвязняў і палітвязынак – ​​https://forms.gle/uD2QEALDRMEdBLkD7