Патрэбы беларускіх арганізацый у экспертных кадрах
Мы лічым вельмі важным развіццё беларускай прафесійнай супольнасціў галiне нефармальнай адукацыi – і хочам зрабіць унёсак у гэты працэс. Таму мы запланавалі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных дадзенай тэме. Каб мерапрыемствы былі карысныя і якасныя, нам трэба разумець, які ў вас вопыт працы з рознымі экспертамі і эксперткамі і якія патрэбы ў экспертных кадрах актуальныя зараз.
Дадзеная апытанка дапаможа:
- Нам – зразумець, з якімі складанасцямі ў пошуку і працы з экспертамі і эксперткамі сутыкаюцца беларускія арганізацыі і ініцыятывы.
- Вам – атрымаць прадукты, якія ўлічваюць вашыя сапраўдныя патрэбы і спросцяць вашую працу ў будучыні.
Дзяліцеся анкетай!
Нам важна даведацца пра патрэбы як мага большай колькасці арганізацый і ініцыятыў, таму мы будзем удзячныя за дапамогу ў распаўсюджванні анкеты сярод вашых калег і каляжанак.
Анкету можна запоўніць ананімна!
Асноўная частка апытанкі цалкам ананімная. Вы можаце пакінуць кантакты, каб мы задалі дадатковыя пытанні, – але гэта неабавязкова. У любым выпадку мы не перадаем персаналізаваныя дадзеныя трэцім асобам і захоўваем толькі абагуленыя вынікі анкеты, выконваючы ўсі правілы бяспекі.
Дэдлайн запаўнення апытанкі – 31 сакавіка ўключна.
Запаўненне апытанкі зойме да 15 хвілін. Загадзя дзякуй за ўдзел!
Па ўсіх пытаннях можна пісаць нам на электронную пошту [email protected]