Моладзь пад рэпрэсіямі. Сакавік

Моладзь пад рэпрэсіямі. Сакавік

Вытрымка з дайджэсту “Асвета” офіса Святланы Ціханоўскай за сакавік. Вы можаце дасылаць інфармацыю пра ўсё, што тычыцца адукацыі беларусаў і беларусак, у бяспечны і ананімны чат-бот @eduOST_bot. Паведамляйце навіны са сваёй установы адукацыі ці дзяржаўнага ведамства датычна рэпрэсій і розных форм ціску з боку кіраўніцтва, пішыце пра факты карупцыі і новыя распараджэнні, якія здаюцца вам неабгрунтаванымі ці нерацыянальнымі.


10 сакавіка вядомую выкладчыцу-італьяністку, былую дацэнтку МДЛУ, палітвязніцу Наталлю Дуліну асудзілі на 3,5 гады калоніі агульнага рэжыму, прызнаўшы вінаватай у “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўным удзеле ў іх” (арт. 342 КК РБ) . Суд адбываўся ў закрытым рэжыме. Суддзя, якая вынесла прысуд – Вікторыя Палішчук.


Сталі вядомыя новыя падрабязнасці рэпрэсій выкладчыкаў_чыц у ліцэі БДУ: супрацоўнікі КДБ склалі спісы выкладчыкаў_чыц на звальненне, у якія ўключаны імёны каля 30 супрацоўнікаў_ніц ліцэя — удзельнікі_цы пратэстаў, асобы, Для навучэнцаў аграрнага каледжа г. Лунінца мясцовая пракуратура зладзіла “шоў” у актавай зале ў выглядзе ўзяцця пад варту 43-гадовага жыхара Лунінца. Мужчыну абвінавацілі ў “арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак” за пратэстныя каментары ў інтэрнэце. Па словах прэс-служ- бы пракуратуры, мерапрыемства было праведзена з мэтай “папярэджання магчымых аналагічных злачынстваў”якія пераводзілі сродкі на падтрыманне розных пратэстных ініцыятыў, і тыя, хто ставіў подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў у час выбарчай кампаніі 2020 г.


Для навучэнцаў_ак аграрнага каледжа г. Лунінца мясцовая пракуратура зладзіла “шоў” у актавай зале ў выглядзе ўзяцця пад варту 43-гадовага жыхара Лунінца. Мужчыну абвінавацілі ў “арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак” за пратэстныя каментары ў інтэрнэце. Па словах прэс-службы пракуратуры, мерапрыемства было праведзена з мэтай “папярэджання магчымых аналагічных злачынстваў”.


Па ўсёй Беларусі ў дзіцячых садах і школах прайшлі мілітарысцкія акцыі з удзелам вайскоўцаў і выкарыстаннем вайсковай тэхнікі і зброі, прымеркаваныя да 23 лютага. “Радыё Свабода” зрабіла агляд падобных мерапрыемстваў і ўзяла каментар у псіхолага на тэму іх уплыву на псіхіку дзяцей: “Небяспека крыецца зусім не там, дзе звычайна думаюць людзі”.


Тры выкладчыцы беларускіх ВНУ — Марыя Канюшкевіч, Ірына Зайцава, Алена Муратава — прымуць удзел у канферэнцыі, прысвечанай расійскай ваеннай прапагандзе, якая адбудзецца ў акупаваным Расіяй Луганску. Вядома, што прафесарка кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Марыя Канюшкевіч ажыццяўляла на замову КДБ лінгвістычную экспертызу пратэстнай улёткі, у якой, на яе думку, утрымлівалася абраза Лукашэнкі, што стала доказам віны падсуднага ў рэпрэсіўнай крымінальнай справе. Ірына Зайцава — былая дэпутатка Луганскага абласнога савета, удзельніца прарасійскіх ідэалагічных мерапрыемстваў, унесеная ў базу “Міратворац” за наведванне Крыма ў 2016 г.


Дырэктар СШ ім. В.А.Хамчаноўскага аграгарадка Клясціцы Расонскага раёна, якая старшынствавала ў выбарчай камісіі ў 2020-м г., назвала ў інтэрв’ю моладзь Украіны, Польшчы і краін Прыбалтыкі “пакаленнем нацыстаў”.


Удзельнікі_цы дзіцяча-юнацкага руху пры Свята-Елісавецінскім манастыры г. Мінска наведалі святкаванне 105-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на “Лініі Сталіна”. На мерапрыемстве дзяцей каталі на ваеннай тэхніцы, вучылі страляць з пнеўматычных стрэльбаў, збіраць і разбіраць зброю.


Прадстаўнік праваабарончай арганізацыі “Human Constanta” пракаментаваў намер уладаў узмацніць кантроль за знаходжаннем дзяцей у інтэрнэце. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра яшчэ большае і даволі грубае блакаванне кантэнту, якое закране як дзяцей, так і дарослых: “На сёння ў Беларусі заблакавана больш за 10 тысяч ідэнтыфікатараў інтэрнэт-рэсурсаў. Мінімум 19 адсоткаў з гэтага — блакіроўкі па палітычных матывах: незалежныя медыя, праваабарончыя арганізацыі і гэтак далей. Цяпер перад дзейнымі ўладамі стаіць пытанне, якіх крокаў не хапае, каб заблакаваць інтэрнэт яшчэ больш”.


З’явілася сведчанне пра тое, што адміністрацыя адной са школ Брэсцкага раёна прымушае аднаго з бацькоў вучня здаваць грошы на БРСМ, нягледзячы на тое, што школьнік не знаходзіцца ў гэтай праўладнай арганізацыі. У выпадку адмовы здаваць грошы, па сведчанні аднаго з бацькоў, адміністрацыя пагражае пастаноўкай бацькоў вучня на ўлік суправаджаецца. Як паведамляе “Белсат”, падобная практыка не з’яўляецца адзінкавым выпадкам, а распаўсюджаная ў школах Ленінскага раёна г. Брэста, у прыватнасці ў СШ N7, якой кіруе жонка былога начальніка КДБ па Брэсцкай вобласці Святлана Язерская.


Крыніца: дайджэст “Асвета” офіса Святланы Ціханоўскай