Вучымся прасоўваць сваю дзейнасць!

Вучымся прасоўваць сваю дзейнасць!

Запускаем набор на другі анлайн-курс у межах “Акадэміі Першых” пра тое, як прасоўваць сваю арганізацыю ці праекты.

Важна, каб арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС) прасоўвалі сваю дзейнасьць і разумелі, як гэта працуе. Прасоўванне ўключае ў сябе распрацоўку стратэгіі камунікацый, стварэнне паведамленняў і іх распаўсюджванне з дапамогай розных каналаў сувязі.

Веданне правілаў прасоўвання сваёй дзейнасці дапаможа АГС эфектыўна камунікаваць з грамадскасцю, а таксама ствараць і падтрымліваць пазітыўны імідж. Гэта дазволіць прыцягваць больш рэсурсаў і сродкаў, такіх як валанцёры_кі, партнёры_кі, спонсары, што, у сваю чаргу, дазволіць палепшыць якасць сваёй працы і дасягнуць больш значных вынікаў.

Гэта таксама дапаможа арганізацыям і ініцыятывам падвысіць дасведчанасць грамадскасці аб сваіх праблемах і ініцыятывах, а таксама прыцягнуць увагу СМІ, што можа прывесці да больш шырокага распаўсюджвання інфармацыі аб вашай дзейнасці і дасягненнях.

Пра што курс

  • Як выбудоўваць грунтоўныя і якасныя камунікацыйныя стратэгіі
  • Дзе шукаць мэтавыя аўдыторыі і якой мовай з імі размаўляць
  • Як сфармаваць ясныя пазіцыянаванне і мэсэджы для публічнай камунікацыі і чаму гэта важна
  • Як эфектыўна працаваць з медыя і сацсеткамі

Фармат курса

Вас чакае 7 заняткаў з эксперткамі. Гэта не лекцыі – падчас сустрэч мы будзем рабіць практыкаванні, абменівацца ідэямі і дыскутаваць. Каб курс быў сапраўды карысным, важна актыўна ўдзельнічаць і не прапускаць заняткі. Калі ласка, ацаніце сваі магчымасці па часе і высілках, якія вы гатовыя ўкласці ў навучанне.

Усі заяўкі праходзяць сур’ёзную верыфікацыю, каб вы маглі разлічваць на бяспечную анлайн-прастору, дзе можна выкарыстоўваць камеры і мікрафон, знаёміцца, выказваць свае думкі.

Прыкладны расклад курса

Заняткі будуць праходзіць штосераду (18:30 па Менску) і штосуботу (13:00 па Менску). Прыкладны час адной сустрэчы – паўтары-дзве гадзіны.

19.04 – Уводзіны ў маркетынг і стратэгію: як зразумець, куды вы ідзяце

22.04 – Як знаходзіць і вывучаць сваю мэтавую аўдыторыю

26.04 – Як узаемадзейнічаць з аўдыторыяй і будаваць супольнасць

29.04 – Вывучэнне рынку: як вылучыцца сярод іншых арганізацый, канкурэнтаў_ак і калег_ак. Пазіцыянаванне і ключавыя паведамленні: як зразумець, што казаць пра сябе. Фармаванне брэнду: як дамагчыся вядомасці, калі грошай няма

03.05 – Прасоўванне дзейнасці ў медыя. PR вашай арганізацыі ці дзейнасці

06.05 – Праца ў сацсетках у сучасных крызісных умовах

10.05 – Супрацоўніцтва з сяброўскімі арганізацыямі

Не забудзьцеся распавесці пра курс вашым калегам_яжанкам і сябрам_оўкам!


Дэдлайн падачы заяўкі – 10 красавіка ўключна.

Адказ пра ўдзел у курсе мы дашлём не пазней за 12 красавіка.  

Рэгістрацыя

Па ўсіх пытаннях смела пішыце на [email protected]