Удзел беларусаў_ак у праграмах мабільнасці
У апошнія гады беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія працуюць з праграмамі Erasmus+ і European Solidarity Corps, сутыкнуліся са складанасцямі і фактамі дыскрымінацыі.
Сярод іх праблемы ў лагістыцы, бяспека і інклюзія беларускіх удзельнікаў_ніц, ліквідацыя арганізацый і перспектывы ўдзелу беларусаў_ак у праграмах мабільнасці.
Менавіта таму ў межах «РАДА» была створана рабочая група, якая складаецца з прадстаўнікоў_ніц 3 арганізацый, якія працуюць з праграмамі мабільнасці для беларусаў_ак, і прадстаўнікоў_ніц БНМС «РАДА».
У траўні рабочая група сустрэлася з Генеральным Сакратаром Еўрапейскага Моладзевага Форума Мілашам Рыстоўскі, прадстаўнікамі_цамі Еўрапейскай службы знешніх сувязяў, а таксама прадстаўнікамі_цамі Salto Diversity and inclusion і Генеральным дырэктаратам па пытаннях добрасуседства і перамоваў аб пашырэнні.
Удзельнікі_цы групы прадставілі сітуацыю беларускай моладзі і абмеркавалі магчымыя крокі на шляху паляпшэння сітуацыі з удзелам беларусаў_ак у праграмах мабільнасці.
Калі ў вас ёсць пытанні — пішыце нам на [email protected].