Конкурс на падтрымку праектаў арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць з тэмамі правоў чалавека

Конкурс на падтрымку праектаў арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць з тэмамі правоў чалавека

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і ўмацаванне патэнцыяла праваабарончых арганізацый.

У межах конкурса будуць падтрыманыя праекты па трох катэгорыях:

  • Катэгорыя 1: малыя гранты на праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека (памер гранта складае да 7 000 еўра, працягласць праекта да 9 месяцаў)
  • Катэгорыя 2: гранты на буйнейшыя і/або супольныя праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека (памер гранта складае ад 7 001 да 25 000 еўра, працягласць праектаў да 12 месяцаў);
  • Катэгорыя 3: гранты на падвышэнне арганізацыйнага патэнцыяла (памер гранта складае да 10 000 еўра, працягласць праектаў да 12 месяцаў).

Падрабязна з умовамі падачы заявак на конкурс і атрымання падтрымкі можна азнаёміцца па спасылцы.

Заяўкі на конкурс прымаюцца да 30 чэрвеня 2023 года.

Калі вы плануеце падаць праектную прапанову на конкурс, але не маеце дастатковага досведу для яе падрыхтоўкі, то можаце ўзяць удзел у адмысловых трэнінгах па распрацоўцы праектаў і напісанні заявак.