Шукаем ментараў_ак для працы з пачынаючымі актывістамі_камі
Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” шукае ментараў_ак для працы з пачынаючымі актывістамі_камі.
Каго трэба ментарыць?
Маладых беларусаў_ак, зацікаўленых у вырашэнні навакольных праблемаў, жадаючых далучыцца да грамадзянскай супольнасці праз рэальныя дзеянні. Гэта могуць быць як новыя прадстаўнікі_чкі АГC, так і неасацыяваная моладзь.
Фармат праграмы
У межах праграмы ўдзельнікі_цы атрымаюць магчымасць наведаць 4 тэматычных анлайн-занятка па працы з мэтавай аўдыторыяй, мэтавызначэнню і планаванню. Паралельна яны будуць атрымліваць анлайн-кансультацыі ад ментараў_ак. Кансультацыі могуць аказвацца індывідуальна альбо ў невялічкіх групах (пры супадзенні запытаў і/ці сфер дзейнаці).
Што чакаецца ад ментараў_ак?
- досвед індывідуальнага і арганізацыйнага ментарынга/коўчынга
- выдатнае ўменне аналізаваць патрэбы і праблемы, падбіраць эфектыўныя метады іх вырашэння
- добрае веданне моладзевага сектара Беларусі
- вельмі вітаюцца трэнерскія і фасілітатарскія здольнасці
Абавязкі ментараў_ак
Індывідуальнае альбо групавое суправаджэнне ўдзельнікаў_ніц праграмы (кастрычнік-снежань 2023), дапамога ў распрацоўцы планаў дзейнасці ўдзельнікаў_ніц, падрыхтоўка справаздачы па выніках працы.
Занятасць і аплата
Сярэднее запланаванае выдаткаванне працоўнага часу ў межах праграмы складае для індывідуальнага суправаджэння — 15 гадзін, для групавога — 20 гадзін. Працоўная стаўка 20 еўра/гадзіна. Магчыма суправаджэнне некалькіх удзельнікаў_ніц ці груп.
- Калі: кастрычнік – снежань 2023
- Дзе: анлайн
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 30 верасня 2023.
Пры неабходнасці можа быць праведзена анлайн-інтэрв’ю. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 5 кастрычніка 2023. З пытаннямі можна звяртацца на электронную пошту [email protected]